Антусевіч: Траціна выбарцаў хоча галасаваць дома

Кандыдат у дэпутаты ад АДС Сяргей Антусевіч балятуецца ў Гарадзенскай Цэнтральнай акрузе № 50. Ён паведаміў, што на 4 выбарчым участку ў Калоскім парку, паводле афіцыйных зьвестак, запісаліся для галасаваньня дома 320 выбаршчыкаў з 900.

Гэта вельмі шмат, кажа ён. Кожны зь іх павінен асабіста патэлефанаваць і запісацца, патлумачыць прычыну, аднак у камісіях проста бяруць сьпісы пажылых людзей у ЖЭС-ах. Спадар Антусевіч кажа: зь пераноснай скрынкай сёньня гэтых людзей аб’ехалі за чатыры гадзіны. Атрымліваецца, што на кожнага выбарца ў раёне пераважна прыватнай забудовы патрацілі ўсяго толькі крыху больш як па адной хвіліне.