Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менска затрымалі магілёўскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Уладзімера Шведа.
Сябры не змаглі яго дачакацца на прызначаным месцы сустрэчы, а пазьней высьветлілі, што затрымалі і яго падазраюць у крадзяжы. Маладафронтаўцы лічаць, што пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні перад акцыяй апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы.