Інфармацыя пра парушэньне закону на адным з бабруйскіх выбарчых участкаў, якое нібыта ўчынілі, паводле старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, назіральнікі ад АБСЭ пакуль не пацьвярджаецца.
Прадстаўнікі місіі назіральнікаў ад АБСЭ ў Бабруйску пра інцыдэнт нічога ня ведаюць. Яны запэўніваюць, што будуць разьбірацца ў сытуацыі. Здарэньне не зафіксавана й бабруйскай міліцыяй.
Ярмошына сёньня заявіла, што на адным з участкаў у Бабруйску назіральнікі АБСЭ павалілі “павалілі скрыню для галасаваньня на падлогу і білі яе нагамі”, а іншы назіральнік ад АБСЭ даваў інструкцыю, каб выбаршчыкі аддавалі бюлетэні яму, а ў скрыні кідалі чыстыя аркушы паперы.