Драгічын: вэртыкальшчык агітуе ў дзень выбараў

Берасьцейскі праваабаронца Юрась Жыдобін, які назірае за выбарамі ў Драгічынскі раёне, паведаміў “Свабодзе” пра парушэньне Выбарчага кодэксу з боку старшыні тутэйшага райвыканкаму Васіля Хваціка.

Паводле назіральніка, на выбарчым участку №5, які знаходзіцца ў будынку аддзелу сацыяльнай абароны Драгічынскага райвыканкаму, мясцовы вэртыкальшчык у інтэрвію “Грамадзкаму драгічынскаму тэлебачаньню” заклікаў выбарцаў прыйсьці і прагаласаваць за дзейнага дэпутата Ўладзімера Здановіча.

“Тое, што я пачуў, можна ўкласьці ў дзьве тэзы. Маўляў, як у нас ўсё добра, дзякуючы маім намаганьням і намаганьням дзеючага дэпутата. Таму галасуйце і надалей за яго і ўсё будзе добра і нават лепш.

Гэта інтэрвію яны будуць паказваць па мясцовай тэлевізіі цягам дня”.