Як выявілі назіральнікі, аршанская вуліца імя Цэліб’ева, завулкі Цэліка, Шакміна і Рынкавы, а таксама Мэтэаралягічны праезд ня трапілі ў склад ніводнага з выбарчых участкаў.
Як выявілі назіральнікі, аршанская вуліца імя Цэліб’ева, завулкі Цэліка, Шакміна і Рынкавы, а таксама Мэтэаралягічны праезд ня трапілі ў склад ніводнага з выбарчых участкаў. Шэраг назіральнікаў бачаць у гэтым спробу маніпуляцыі з выбарчымі сьпісамі. Іншыя мяркуюць, што мае месца звычайнае галавацяпства чыноўнікаў. У любым выпадку — парушэньне навідавоку, паведамляе spring96.org.