На выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Менску ўжо прагаласавала больш за 50% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.
Гэты ўчастак знаходзіцца ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Колькі такіх участкаў па выніках двух дзён датэрміновага галасаваньня?
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў:
“Сёньня дзіўна было б, калі б на нейкім участку ўжо прагаласавала больш за 50%. Напэўна, такіх участкаў яшчэ няма. Інфармацыю мы зьбіраем не па ўчастках, а па акругах”.
Адносна сытуацыі на выбарчым участку № 528 спадар Лазавік заявіў, што, маўляў, “складана ў гэта паверыць”.