Дэпутатка хацела прагаласаваць за сваю маці

Тацяна Асмалоўская

Кандыдатка ў дэпутаты й дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Тацяна Асмалоўская прагаласавала ў першы дзень датэрміновага галасаваньня й спрабавала тое ж зрабіць за сваю маці.

Пра гэта паведаміла “Свабодзе” сябра ўчастковай камісіі Галіна Мікша.

Паводле спадарыні Мікшы Тацяна Асмалоўская прыйшла на ўчастак галасаваць з сынам.

“Сказала, што зьяжджае ў Менск і ёй трэба прагаласаваць. Яна хацела прагаласаваць за сваю маці, якой 82 гады. Я не дазволіла. Сказала, што мы прыйдзем да яе да хаты й прагаласуем. Яна кажа: “Мама ў мяне старэнькая нікому не адчыняе”. А я ёй кажу, што сама дэпутат і парушаеце заканадаўства”.

Кандыдатка ў дэпутаты Тацяна Асмалоўская балятуецца па Горацкай выбарчай акрузе. У палаце прадстаўнікоў яна намесьнік старшыні камісіі па правам чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі.