Зарэгістраваны ў Беларусі мікрааўтобус Mercedes Sprinter сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Ford у Яраслаўскай вобласьці Расеі.
Загінулі 9 чалавек: 7 грамадзянаў Украіны, кіроўца — грамадзянін Беларусі, а таксама жанчына, асоба і грамадзянства якой высьвятляецца.
Двое пацярпелых грамадзянаў Украіны шпіталізаваныя, перадае Інтэрфакс.
ДТЗ адбылося ля вёскі Міхеева Малаяраславецкага раёну на 142 кілямэтры трасы М3.
Глядзець месца здарэньня на мапе.