Беларускі блогер Яўген Ліпковіч распачаў барацьбу з коштамі на бэнзін у Беларусі. Пры канцы мінулага году Ліпковіч дамогся ад уладаў, каб аднавілі выраб абястлушчанага кефіру.
Вось ужо які тыдзень Яўген Ліпковіч “бамбардзіруе” тэлефанаваньнямі міністэрствы і ведамствы, адказныя за фармаваньне коштаў на паліва. Як кажа сам Яўген, чыноўнікі шчыра зьдзіўляюцца самой пастаноўцы пытаньня – ды быць ня можа, каб бэнзін у Беларусі таньнеў! Між тым, нават у суседніх краінах, дзе цэнаўтварэньне прывязанае да рынкавых працэсаў, зьніжэньне коштаў – справа звыклая. Прыкладам, днямі, ня гледзячы на фінансавы крызыс, у Расеі на аўтазаправачных станцыях падзешавела паліва. Гаворыць Яўген Ліпковіч:
Затое я вельмі шмат цікавага даведаўся пра ўласна мэханізм фармаваньня цэнаў. Нават уявіць сабе ня мог, што “вытанчаны” розум чыноўніка мог прыдумаць, як хтосьці вельмі трапна выказаўся, “дынамічны акцыз”
Згодна з дадзенымі Міністэрства статыстыкі і аналізу, рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі, працаў і паслугаў на прадпрыемствах канцэрну «Белнафтахім» павялічылася ў студзені-ліпені 2008 году з 14% у мінулым годзе да 35% сёлета. Удвая падвысілася рэнтабэльнасьць продажу – з 10% да 20%.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка перакананы, што ў такой сытуацыі на адносна невялікі па спажывецкай ёмістасьці беларускі рынак можна было б даваць абмежаваную колькасьць бэнзіну увогуле... бясплатна.
«Увогуле калі зірнуць, то бэнзін унутры краіны – а гэта дзесьці 7-8 мільёнаў тон перапрацаванай нафты – можна зрабіць бясплатным. Але гэта калі вельмі любіць свой народ. Канечне, бясплатны бэнзін – гэта не зусім правільна, але калі выдаваць па 50 літраў на адно дзіця ў сям'і, то можна было б нават стымуляваць нараджальнасьць (усё ж гэта 50 даляраў, а двое дзяцей – 100 даляраў. Нядрэнна так?). Бо калі мы прадаём бэнзін і атрымліваем грошай больш, чым на закуп нафты, уключна з унутраным спажываньнем, чаму б гэта не зрабіць?..
Дарэчы, я рабіў падлікі суадносінаў сярэдніх прыбыткаў, заробкаў і бэнзіну ў Эўропе і ў нас. Дык вось, па эўрапейскіх мерках, калі браць сярэдні заробак і кошт бэнзіну па 1 эўра 30 цэнтаў за літар, то ў нас бэнзін мусіць рэалізоўвацца... за 300-400 рублёў. Уяўляеце? Заліць 30 літраў за 10 тысячаў рублёў! Гэта не складана, і калі б мы захацелі, то маглі б гэта зрабіць».
па эўрапейскіх мерках, калі браць сярэдні заробак і кошт бэнзіну па 1 эўра 30 цэнтаў за літар, то ў нас бэнзін мусіць рэалізоўвацца... за 300-400 рублёў
Імпэту ў чарговым змаганьні з беларускай бюракратыяй Ліпковічу дадае ягоны досьвед процістаяньня «кефірнай мафіі». Роўна год таму ў гандлёвай сетцы рэзка скараціўся малочны асартымэнт, а абястлушчаны кефір, які ўжывае хворы на цукровы дыябет Яўген Ліпковіч, зьнік увогуле. У пошуках патрэбнага прадукту ён пачаў мэтадычна даводзіць свае патрабаваньні да чыноўнікаў зь Мінэканомікі, Міністэрства аховы здароўя, Менгарвыканкаму, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і г.д. У сьнежні 2007-га віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза: у адказе на дэпутацкі зварот Бамбіза запэўніў, што менскі малаказавод №2 тэрмінова пачынае вытворчасьць «кефіру абястлушчанага».
Зрабіць кошты на бэнзін больш гнуткімі нашмат складаней, чым вярнуць у гандлёвую сетку абястлушчаны. Аднак блогер Яўген Ліпковіч працягвае змагацца.