Улады Расеі ціснуць на “Эхо Москвы”

Пікет з патрабаваньнем закрыцьця радыёстанцыі “Эхо Москвы”

Падставай для гэтага стала асьвятленьне радыёстанцыяй расейска-грузінскага канфлікту.

Паведамляецца, што незадаволенасьць пазыцыяй радыёстанцыі выказаў ейнаму галоўнаму рэдактару Аляксею Венядзіктаву асабіста прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін падчас нарады з кіраўнікамі расейскіх СМІ 16 жніўня ў Сочы.

Журналіст “Эха Москвы” Мацьвей Ганапольскі ў інтэрвію расейскаму бюро Радыё Свабода адцеміў, што Пуцін даў зразумець: яму дастаткова “мезенцам варухнуць”, каб радыёстанцыю зачынілі.