Слуханьні ў “справе пра экстрэмізм” пачнуцца ў кастрычніку

У Кастрычніцкім раённы судзе Горадні папярэдне апыталі чатырох чалавек.

На пытаньні судзьдзі Аляксандра Сіцько адказалі сябра АГП Уладзімер Ларын, журналіст Анджэй Пісальнік, студэнт-каліновец Аляксей Трубкін і беспрацоўны зь Іўеўскага раёну Дзьмітры Ёдка.

Праваабаронца Валеры Шчукін, студэнты-каліноўцы Яўген Скрабутан, Дзьмітры Мальчык, а таксама Юры Марціновіч і Барыс Гарэцкі ў суд не зьявіліся.

А.Сіцько паведаміў, што ў першых чыслах кастрычніка ўсе фігуратны справы атрымаюць позвы на судовае паседжаньне.

Ува ўсіх выкліканых у розны час былі сканфіскаваныя выданьні і лічбавыя носьбіты. КДБ падазрае экстрэмісцкі зьмест і хоча, каб суд вызначыў гэта.


У Горадні праходзіць “працэс пяці”

На сёньня ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні выкліканыя журналіст Анджэй Пісальнік, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Ларын, два студэнты-каліноўцы Яўген Скрабутан і Аляксей Трубкін, а таксама праваабаронца Валер Шчукін. Заяву ў суд накіравала гарадзенская абласная ўправа КДБ.