Сёньня аб 11-й гадзіне пачнецца паседжаньне Цэнтравыбаркаму Беларусі. На ім будуць зарэгістраваныя кандыдаты ў Савет Рэспублікі – верхнюю палату Нацыянальнага сходу.
Дзьвюхпалатны парлямэнт у Рэспубліцы Беларусь зьявіўся пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Ён замяніў Вярхоўны Савет, які складаўся толькі з адной палаты.
У бальшыні краінаў – парлямэнты аднапалатныя, тлумачыць спэцыяліст у галіне выбараў Сяргей Альфер:
“Дзьвюхпалатныя парлямэнты ў асноўным існуюць або ў краінах з фэдэратыўным ладам (прыкладам, ЗША ці Індыя), або, калі гэта склалася гістарычна, як, напрыклад, у Польшчы”.
У складзе Савету Рэспублікі 64 чалавекі. Кожную вобласьць плюс сталіцу прадстаўляюць па 8 чалавек, якіх абіраюць адпаведныя саветы і выканкамы. Яшчэ 8 чалавек асабіста прызначае кіраўнік дзяржавы. Апошняе і парушае тэрытарыяльны прынцып пабудовы беларускай дзяржавы, – адзначае спадар Альфер:
“Зыходзім з таго, што 8 чалавек ад прэзыдэнта, яны пераважна зь Менску. І таму атрымліваецца, што сталіца мае падвойнае прадстаўніцтва параўнальна з усімі іншымі рэгіёнамі. І толькі з аднаго гэтага можна казаць, што прынцып пабудовы Савету Рэспублікі зьяўляецца палітычна недасканалым.
І другое. Людзі, якія ня выбраныя народам і ня маюць перад ім ніякай адказнасьці, будуць адказваць толькі перад тым чалавекам або перад тымі органамі, якія іх прызначылі”.
Сярод вылучэнцаў у Савет Рэспублікі асобы пераважна сталага веку, кіраўнікі розных установаў, дзяржаўныя службоўцы. Вось што гаворыць пра кандыдатаў старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына:
“15 чалавек раней зьяўляліся сябрамі Савету Рэспублікі. 1 кандыдат – дзейны дэпутат. Гэта старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў. Сярод кандыдатаў 19 жанчын”.
Спадарыня Ярмошына называе яшчэ некаторыя гучныя прозьвішчы:
“Протаярэй Поўны Фёдар Пятровіч, настаяцель рэлігійнай грамады прыходу ўсіх сьвятых у горадзе Менску, кіраўніца “Беларусбанку” Ермакова Надзея Андрэеўна, зноў вылучаны старшыня Савету Рэспублікі Навіцкі Генадзь Васілевіч, вылучаны чалавек вельмі вядомы ў дыпляматычных колах Мазай Ніна Мікалаеўна, былы міністар Морава Антаніна Пятроўна...”
Журналісты, якім даводзіцца асьвятляць працу Нацыянальнага сходу, паміж сабою называюць верхнюю палату вэтэранскай. Спадар Альфер з гэтай нагоды гаворыць:
“Прабачце, я скажу надта груба: гэта – адстойнік для пэнсіянэраў. На вялікі жаль, у Рэспубліцы Беларусь гэта сапраўды так. Прычына ў тым, што яны цяпер ужо нікому не патрэбныя, у тым ліку і ўладзе. Але ж ёсьць абавязак даць працу тым людзям, якім абяцалі даць”.