Трансьляцыю футболу на Кастрычніцкай плошчы адмянілі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Пасьля ўчорашняй акцыі салідарнасьці, не папярэдзіўшы заўзятараў, адмянілі тэлетрансьляцыю матчу "Рэал"-БАТЭ на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яна адбылася на пляцоўцы каля Палацу спорту. Перамог гішпанскі "Рэал" – 2:0.

21.45 Некалькі сотняў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы Менску.



Трансьляцыя пачалася, людзі на плошчы пачалі радасна крычаць, але раптам усё абарвалася і пасьля гэтага пусьцілі рэклямны ролік. Людзі чакалі хвілінаў дзесяць, а потым даведаліся, што трансьляцыя адбываецца на пляцоўцы побач з Палацам спорту. Натоўп людзей кінуўся туды.




22.05 Неўзабаве ўсе былі там. Чуваць воклічы, тут каля тысячы чалавек. Людзей проста не папярэдзілі, што трансьляцыі на Кастрычніцкай плошчы ня будзе. Заўзятарыі прыйшлі на плошчу, бо падчас эўрапейскага чэмпіянату ўсе глядзелі трансьляцыі менавіта на Кастрычніцкай плошчы. Пляцоўка каля Палацу спорту агароджаная, але туды прапускаюць людзей, стаіць міліцэйскі ўазік. Няма ніякіх сьцягоў. Людзі заўзеюць, бурна рэагуюць.

Пасьля першага тайму лік 1:0, перамагае "Рэал". На 11-й хвіліне гол забіў Сэрхіё Рамас.




22.30 Людзі заўзеюць за БАТЭ. На некаторых заўзятарах шалікі з сымболікай БАТЭ.

На 57-й хвіліне лік стаў 2:0 на карысьць гішпанскага "Рэалу". Гол забіў Руд ван Ністэлрой. На 62 хвіліне выдалены гулец БАТЭ Анры Хагуш.



23.10
. Людзі на пляцоўцы каля Палацу спорту скандуюць "Беларусь!", "Наперад, Барысаў!".


Каралеўскі клюб супраць БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў