Сёньня ўвечары ў сталічным Палацы мастацтва пройдзе прэзэнтацыя кнігі “Цень гобліна”. Яе аўтар Валеры Казакоў да гэтага напісаў і выдаў каля дзясятка кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі, але ягонае імя беларускаму чытачу амаль невядомае. Ураджэнец Магілёўшчыны жыве, працуе, піша і выдаецца ў Маскве. “Цень гобліна” – першая кніга Валер’я Казакова на роднай мове.
Гэтая кніга апавядае пра пераломныя падзеі найноўшай гісторыі, сьведкам і беспасярэднім удзельнікам якіх аўтар быў сам. У ягоным паслужным сьпісе, апрача іншага, праца ў Радзе бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Палкоўнік запасу Валеры Казакоў узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццацьцю мэдалямі і знакамі.
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, які быў рэдактарам “Ценю гобліна”, называе кнігу восеньскаю нечаканкаю і дадае:
“Перад намі аднаўляецца ў сучаснасьці традыцыя Салтыкова-Шчадрына разам з традыцыяй нашага Андрэя Мрыя. Тут проза Салтыкова-Шчадрына з адназначным выкрыцьцём чыноўнікаў расейскіх, і ня толькі расейскіх, але і постсавецкіх, і такая чульлівая лінія кнігі Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.
Пішучы пра крамлёўскія палітычныя гульні, Валеры Казакоў добра ведае, пра што піша. Першыя чытачы ягонай кнігі “Цень гобліна” заўважылі ў другім слове назвы зусім ня казачнага пэрсанажа, а абрэвіятуру зь дзьвюх літар, якімі абазначаецца рэальнае ўсёмагутнае ведамства – ГБ. Рэдактар кнігі Алесь Пашкевіч згаджаецца, што асацыяцыі небеспадстаўныя:
“Можа, гэта ведамства не адно, іх некалькі, бо кніга ня толькі пра расейскую сучаснасьць, яна – і пра суседнія краіны, дзе яшчэ з таталітарызмам не завершана змаганьне. Гэтая кніга ўрэшце – і пра нашу сучасную Беларусь. Аўтар не адзін раз падкрэсьлівае сваё дачыненьне да Беларусі, свае беларускія карані, і ня толькі зацікаўленьне лёсам, але й шчырае перажываньне за лёс Беларусі прачытваецца ў гэтым рамане”.
Наколькі шырока і густа лёг “Цень гобліна” на Беларусь, якая ў яго сучасная сіла і будучыня – можна будзе спытаць сёньня ў аўтара раману Валер’я Казакова, які, дарэчы, выдаўшы сваю першую кнігу на роднай мове, падаў заяву на ўступленьне ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Пачатак сустрэчы зь ім у сталічным Палацы мастацтва сёньня а 18-й.