Сёньня ўвечары яны вызначылі ў сваіх шэрагах найлепшых творцаў. Гэтым завяршылася першая беларуская біенале ў сталічным Палацы мастацтва.
Працэдура падліку галасоў зацягнулася. Вынікі выбараў куратар біенале Сяржук Цімохаў паведаміў нам ужо па тэлефоне перад пачаткам эфіру. Яны былі нечаканымі:
“У намінацыі жывапіс першае месца разьдзялілі Канцыдайлаў Уладзімер і Хобатаў Леанід, другое – Кірушчанка Сяргей і Цімохаў Сяржук, трэцяе – Некрашэвіч Аляксандар. У намінацыі графіка – першае месца Сітніца Рыгор, другое – Савіч Уладзімер, трэцяе – Басалыга Андрэй. У намінацыі скульптура першае месца – Асташоў Андрэй, другое – Анушка Юры, трэцяе – Варвашэня Алег”.
Біенале – гэта выстава, на якой экспануюцца творы, напісаныя мастакамі за два апошнія гады і адабраныя журы на конкурснай аснове. Такія выставы ў многіх краінах даўно сталі традыцыяй. Найбліжэйшы прыклад – Літва, Латвія, Польшча. У Беларусі ж сёлета біенале праводзілася ўпершыню. І яна мела, як зазначыў куратар імпрэзы намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Сяржук Цімохаў, свае дэмакратычныя адметнасьці.
“Мы з самага пачатку пабудавалі сваю біенале прынцыпова на дэмакратычнай аснове. У адборачную камісію мы ўзялі тых людзей, якія ў нашай структуры стаяць у самых ніжэйшых ячэйках – сэкцыях. Яны выбралі самі прадстаўнікоў у камісію – з кожнай сэкцыі па тры чалавекі. Такім чынам мы далі магчымасьць самім мастакам прагаласаваць за адборачную камісію”.
Была і яшчэ адна цікавая тутэйшая адметнасьць: да ўдзелу ў выставе не былі дапушчаны тыя мастакі, якія больш за два месяцы не плацілі за сваю творчую майстэрню.
У выніку дэмакратычнага адбору і фінансавых санкцый у экспазыцыю патрапіла 41 скульптура, 60 графічных аркушаў і 126 жывапісных твораў, якія прадстаўлялі 164 аўтары.