За хадой акцыі сачыла карэспандэнтка Свабоды Любоў Лунёва. Яе рэпартаж.
Лунёва: “Зараз я знаходжуся на вуліцы Старажоўскай. Менавіта сюды з Кастрычніцкай плошчы выціснулі натоўп людзей. Адразу, як людзі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, супрацоўнікі міліцыі пачалі ім пагражаць затрыманьнямі, казалі, што іх акцыя несанкцыянаваная. Кандыдаты ў дэпутаты казалі, што гэта папросту перадвыбарчая кампанія і перадвыбарчая агітацыя. Гэта ніяк не паўплывала на спэцназаўцаў. і яны пачалі выціскаць людзей з плошчы.
Першая сутычка адбылася, калі яны пачалі штурхаць і зьбіваць лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Як толькі натоўп прайшоў вуліцу Інтэрнацыянальную і даўшоў да вуліцы Янкі Купалы, людзі разьдзяліліся на 2 групы, адная пайшла ў бок вуліцы Максіма Багдановіча...
Франак Вячорку некалькі разоў ударылі ў пах. Вельмі моцна зьбілі, у яго нага зараз у крыві. Вінцук Вячорка намагаўся ўратаваць сваго сына, яго таксама ўдарылі. Яму пабілі акуляры
Людзі не парушалі правілы дарожнага руху, паводзілі сябе мірна. Спэцназаўцы адну дзяўчынку павалілі на зямлю, схапілі за валасы. Зьбівалі і тых, у каго не было бел-чырвона-белых сьцягоў.
Франак Вячорка сказаў, што яшчэ ня ведае, ці будзе здымаць пабоі. Ён сказаў, што ня можа апазнаць спэцназаўца, які яго зьбіваў. Яны ўсё былі ў форме. Некаторыя спэцназаўцы апранулі адмысловыя пальчаткі.
Начальніка палку спэцназу (нядаўна прызначанага) не было, камандаваў спэцназаўцамі камандзір, які кіруе патрульна-паставой службай".