Дэпутат Бундэстагу, намесьнік міжнароднага каардынатара сацыял-дэмакратычнай фракцыі нямецкага парлямэнту Маркус Мэкель шкадуе, што беларускі міністар Сяргей Мартынаў ня ўзяў удзелу ва ўчорашняй сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ у Брусэлі. Нямецкі палітык лічыць, што ЭЗ павінен шчыльней кантактаваць зь Менскам, аднак пры гэтым шукаць шляхі да больш эфэктыўнага супрацоўніцтва зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
У адным са сваіх апошніх інтэрвію нямецкі палітык Маркус Мэкель сказаў, што ЭЗ трэба ствараць уласную стратэгію ў дачыненьні да Беларусі, а не рабіць тое, што было дагэтуль. Паводле ягоных словаў, папярэдняя палітыка ізаляцыі прынесла толькі паразу. ЭЗ цяпер ня мае ні “інструмэнтаў уплыву на сытуацыю ў Беларусі”, ні “інструмэнтаў для падтрымкі апазыцыі”. Усё гэта ён павінен неадкладна распрацаваць.
“Ці лічыце вы, што хуткая адмена санкцыяў супраць Менску ў абмен на справядлівыя і дэмакратычныя выбары і стане такім інструмэнтам, або прынамсі прычыніцца да яго распрацоўкі?” — пытаюся ў суразмоўцы.
Мэкель: “Што тычыцца санкцыяў, то мы павінны падыходзіць да іх вельмі канкрэтна, бо на справе гэта розныя абмежаваньні ў дачыненьні да розных чыноўнікаў. Што да парлямэнцкіх выбараў, то мы, зразумела, вельмі ўважліва ставімся да іх. Яны павінны адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам. І ўжо сёньня, паводле сыгналаў зь Менску, тут далёка ня ўсё ў парадку. Я маю на ўвазе, напрыклад, свабодны доступ да мэдыяў для дэмакратычных кандыдатаў. Зразумела,Аднак трэба быць рэалістычным, гэта не настане хутка і ў адзін момант. Ёсьць шмат праблемаў, якія нам трэба абмяркоўваць разам зь беларускімі ўладамі: энэргетыка, экалёгія, памежная палітыка. Усё гэта трэба вырашаць, незалежна ад таго, хто сёньня кіруе. Лічу, што камунікацыя зь Беларусьсю павінна ўзмацняцца”.
Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да таго, што напачатку кіраўніцтва Эўракамісіі афіцыйна выказала пажаданьне запрасіць у Брусэль беларускага міністра Мартынава, а потым гэтае рашэньне было перагледжанае, і ў Брусэль быў запрошаны былы палітвязень Казулін...”
Мэкель: “Мне шкада, што гэтыя перамовы зь беларускім міністрам Мартынавым не адбыліся. Я лічу, што ягонае першапачатковае запрашэньне ў Брусэль, якое сыходзіла ад Эўракамісіі, было правільным. Мы павінны вітаць, напрыклад, пазыцыю Менску ў справе прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, тое, што ён у гэтым пытаньні дагэтуль не паддаўся ціску з боку Расеі.
Што да запрашэньня ў Брусэль Казуліна, то гэта нармальны крок. Жаданьне ЭЗ перагледзець пытаньне санкцыяў у дачыненьні да Беларусі не азначае намеру спыніць кантакты зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасьцю, апазыцыяй і гэтай далей. Было б поўным абсурдам так лічыць. Мы павінны шукаць інструмэнты ўплыву ў абодвух напрамках. Гэтак мы супрацоўнічаем зь іншымі краінамі. Прыкладна тое ж самае павінна адбывацца і зь Беларусьсю”.
“Ці лічыце вы, што хуткая адмена санкцыяў супраць Менску ў абмен на справядлівыя і дэмакратычныя выбары і стане такім інструмэнтам, або прынамсі прычыніцца да яго распрацоўкі?” — пытаюся ў суразмоўцы.
Мэкель: “Што тычыцца санкцыяў, то мы павінны падыходзіць да іх вельмі канкрэтна, бо на справе гэта розныя абмежаваньні ў дачыненьні да розных чыноўнікаў. Што да парлямэнцкіх выбараў, то мы, зразумела, вельмі ўважліва ставімся да іх. Яны павінны адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам. І ўжо сёньня, паводле сыгналаў зь Менску, тут далёка ня ўсё ў парадку. Я маю на ўвазе, напрыклад, свабодны доступ да мэдыяў для дэмакратычных кандыдатаў. Зразумела,
ЭЗ не павінен адмаўляцца ад выстаўленых Менску 12 патрабаваньняў.