Перадвыбарчы ператрус <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Учора вечарам у Берасьці міліцыянты РУУС Маскоўскага раёну правялі ператрус у кватэры бацькоў моладзевага актывіста Міхаіла Ільіна.

Самога юнака затрымалі ноччу 15 верасьня ў 2:30 ля рэклямнай тумбы, калі ён клеіў на яе ўлёткі “Байкот выбарам”.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што міліцыянты зьбілі Міхаіла Ільіна, але на судзе абвінавацілі ў хуліганстве яго самога і арыштавалі на пяць сутак.

Учора ў 19:40 міліцыянты правялі ператрус на кватэры бацькоў Міхаіла Ільіна. Афіцэры корпаліся ў кніжных шафах, нешта шукалі між старонкамі газэт і кніг. За імі моўчкі са страхам назіраў 3-гадовы Францішак — брат Міхаіла Ільіна.

Ордэр на ператрус выпісаны на падставе нібыта ўчыненага крадзяжа з аўтамабіля





































Міліцыянта перадусім цікавяць недзяржаўныя выданьні






















Цацка-мядзьведзяня 3-гадовага Францішка пад нагамі ў міліцыянтаў