Хэльсынская камісія Кангрэса ЗША 16 верасьня правядзе слуханьні, прысьвечаныя парлямэнцкім выбарам у Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба Кангрэса, падчас слуханьняў будзе абмяркоўвацца сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананьне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЭ напярэдадні прызначаных на 28 верасьня выбараў у Палату прадстаўнікоў.
У паведамленьні прэс-службы падкрэсьліваецца, што вызваленьне ў жніўні трох палітзьняволеных і адсутнасьць «энтузіязму ў падтрымцы расійскай агрэсіі ў Грузіі» дае надзею на паляпшэньне адносінаў Беларусі з ЗША і Эўразьвязам, «але нягледзячы на гэта, прагрэсу ў сфэры дэмакратыі і правоў чалавека напярэдадні выбараў не назіраецца».