Сёньня ў Горадні адзначылі 880-годзьдзе. У мінулым годзе гісторыкі зьвярталіся да ўладаў: адбылася памылка і годам заснаваньня гораду трэба лічыць 1127, а ня 1128-ы год…
Улады прынялі да ведама, але вырашылі адзначаць угодкі цяпер, паколькі 1128-ы год у савецкія часы быў зацьверджаны афіцыйна. Адбыўся “парад вайскоўцаў і працоўных калектываў”, канцэрт на Савецкай плошчы, у гарадзкім парку выставілі свае працы народныя майстры.
Карэспандэнт: “Уся вуліца Савецкая запоўнена школьнікамі, якіх прыгналі на сьвяточны парад, і яны б’юць, лопаюць шарыкі проста аб сьцены дамоў. 880-годзьдзе Горадні адзначаюць проста як дзяржаўнае сьвята: на плошчы Савецкай салдаты часоў Вялікай айчыннай вайны, узвод міліцыянтаў з “калашнікавымі”. Публіка сабралася бліжэй да электроннага табло, упершыню яго ўсталявалі і там паказваюць сцэны бою рыцараў. Тут студэнты-юрысты гарадзенскага ўнівэрсытэту, якія ў іх уражаньні ад сьвята?
Маладзён: “Вельмі цікава, гэтыя сьвяты больш “падхлёстваюць” народ да патрыятызму”.
Другі маладзён: “Сапраўды вельмі цікава, гэта дзень найважнейшы ў маім жыцьці. Гэта гісторыя наша, мы павінны яе ведаць. Так што няма нічога дрэннага, што тут былі і рыцары, і міліцыянты з сабакамі, усё прыгожа і цікава”.
Малады спадар: “Піва ня п’ем, галоўнае — атмасфэра сьвята. Каб усе аб’ядналіся”.
Спадар: “Сумна тое, што гэтае сьвята традыцыйна адзначаецца па-савецку. Гэта паказчык таго, хто кіруе горадам, якая тут улада. Мне, напрыклад, незразумела навошта тут працоўныя калектывы, міліцыянты з сабакамі, якія, я лічу, да гісторыі Горадні мала дачыненьня маюць. Усюды ёсьць працоўныя калектывы, усюды ёсьць сабакі, усюды міліцыянты. Няхай займаюцца сваёй справай. Але Горадні 880 гадоў, а міліцыянты ў гэтым горадзе толькі пяцьдзясят ці шэсьцьдзесят гадоў. На жаль складана ўбачыць гістарычны дух гораду”.
Карэспандэнт: “Старшыня аблвыканкаму Саўчанка ўспомніў пра выбары ў Палату прадстаўнікоў і намякнуў, што гарадзенцы павінны выбраць толькі тых людзей, якія ведаюць сваю справу”.
Саўчанка: “У краіне набірае моц выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Я ўпэўнены, што гарадзенцы зробяць свой выбар на карысьць людзей, якія на практыцы даказалі, што ўмеюць добра рабіць сваю справу”.
Карэспандэнт: “Пасьля гэтага Саўчанка ўручыў падарунак Аляксандру Антоненку — старшыні гарвыканкаму, як балятуецца ў Палату прадстаўнікоў. Сам Антоненка ў сваім выступе сьцьвердзіў, што ў Горадні захавалася нямала архітэктурных помнікаў сусьветнага значэньня”.
Антоненка: “Ужо ў часы старажытнай Русі горад стаў важным бастыёнам на паўночна-заходнім рубяжы. У сярэднявечным горадзе над Нёманам быў пабудаваны вялікі гандлёвы цэнтар, дзе разьвіваліся рамёствы і дойлідзтва. Адным зь першых ён атрымаў Магдэбурскае права”.
Карэспандэнт: “На Савецкай плошчы, дзе адбылося афіцыйнае адкрыцьцё сьвята гораду, вельмі халодна было, а вось у парку Жылібэра, дзе “горад майстроў” і шмат публікі, аказалася значна цяплей. Я бачу, што краязнаўца Алесь Госьцеў разглядае старыя фатаздымкі Горадні”.
Госьцеў: “Гэта горад, якога ўжо няма. Ёсьць з-за польскага часу здымкі, ёсьць яшчэ царскіх часоў”.
Карэспандэнт: “Скажыце: сёньня адзначаюць 880-годзьдзе, але наколькі я ведаю, Вы лічыце, што гораду больш на адзін год”.
Госьцеў: “Нават гэтая падборка фатаздымкаў называецца “Горад Горадзень: 880 плюс”. Таму што, калі быць дакладным і калі мы гаворым пра навуковы погляд на ўзрост гораду, то адлічваць трэба ўсё-ткі з 1127 году. Але паколькі ўлады прынялі рашэньне сьвяткаваць круглую дату ў гэтым годзе, таму нам прыходзіцца таксама ўдзельнічаць у гэтым сьвяце. Таму што гэта значная падзея для гісторыі гораду і гараджанаў, і мы не застаемся ў баку”.