Мін’юст прыняў бок А.Ляўковіча

  • БелаПАН
Міністэрства юстыцыі прызнала вынікі пазачарговага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

9 верасьня міністэрства зарэгістравала зьмены і дадаткі ў статут партыі, а таксама выпісала новае пасьведчаньне пра рэгістрацыю.

На зьезьдзе 3 жніўня кіраўніком БСДП (Грамада) на пасаду старшыні партыі замест Аляксандра Казуліна быў абраны Анатоль Ляўковіч. Былы кандыдат на прэзыдэнта стаў ганаровым старшынём партыі. У часе зьезду А.Казулін яшчэ адбываў пакараньне ў калёніі.

7 жніўня былы намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч заявіў, што партыйная фракцыя “За ўнутрыпартыйную дэмакратыю” плянуе абскардзіць рашэньне зьезду ў Міністэрстве юстыцыі.