Трое палітвязьняў, якія гэтымі днямі пасьля супольных намаганьняў дэмакратычнай грамадзкасьці выйшлі на волю, адаптуюцца да вольнага жыцьця.
Калі Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч правялі за кратамі менш за год, то Аляксандра Казуліна трымалі пад вартай ад 25 сакавіка 2006 году. Былы палітвязень кажа, што безь перабольшаньня стаў глядзець на сьвет іншымі вачыма. Наша карэспандэнтка наведала Аляксандра Казуліна дома.
Аляксандар Казулін штодня мае шэраг сустрэчаў з рознымі людзьмі. Ён тлумачыць, што такія кантакты дапамагаюць яму кампэнсаваць той прабел, які ўтварыўся за час няволі. Былы рэктар БДУ сам не чакаў, што будзе на свабодзе раней за вызначаны тэрмін — пяць з паловай гадоў.
Унук Казуліна Ўладзіслаў апавёў, што гуляў у парку з маці, калі даведаўся пра вызваленьне свайго дзеда.
“Калі яго вызвалілі, усе пачалі крычаць: “Казуліна адпусьцілі! Казуліна а-а-дпусьці-і-і-лі-і!”. Я потым пайшоў пакатаўся на карусэлі. Потым прыйшоў да дзядулі, абняўся...”
Аляксандар Казулін кажа, што турма — мініятурная мадэль дзяржавы, дзе ёсьць кіраўніцтва і ягонае атачэньне, служба бясьпекі і органы ўлады. У турме нічога немагчыма схаваць, і таму відаць усе рысы характару кожнага чалавека.
На волі Аляксандар Казулін пачаў заўважаць такія рэчы, на якія ніколі раней не зьвяртаў увагі:
“Возьмеш у рукі тэлефон і ведаеш, як трэба званіць, але нязвыкла. Сядзеш у машыну, даўно водзіш, а таксама нязвыкла... Ты нават ня можаш разабрацца з рэчамі, бо ў турме кола тваіх рэчаў звужана да мінімуму. Носіш адно і тое ж.
Сюды прыходзіш, а тут шафа розных рэчаў, і трэба выбіраць. Ужо не разумееш, што на кожны выхад трэба падрыхтавацца. Раней мы не заўважалі, як само сабой, і гадзіньнік, і папругу, і касьцюм, і розныя кашулі, і гальштукі, і ўсё іншае... Гэта нават напружвае.
Таксама стаўленьне да ежы зьмяняецца. Мы часта ежу ўспрымаем як задавальненьне. А ў турме гэта неабходнасьць, каб выжыць”.
Сям’я для Аляксандра Казуліна стала той апорай, якая дае цеплыню і пяшчоту:
“Гэта тое душэўнае, што ўнутры... Цяпер дзеці ўсе пераехалі да мяне. Дачка раней жыла асобна з унукам, а цяпер яны ўсе сюды. Канечне, я вельмі сумую па жонцы. Гэта надрыўны боль, бо ўсё тут пра яе нагадвае. Зразумела, што я цяпер для сваіх дзяцей і тата, і мама. За два з паловай гады маім дзецям давялося несьці непад’ёмны цяжар. Яны, вядома, далі рады, але ў чымсьці й надарваліся”.
Ад паездак на адпачынак Аляксандар Казулін устрымаўся, бо ягоная дачка Вольга ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі. Але чатыры дні на запрашэньне літоўскіх калегаў ён правёў зь сям’ёй у Паланзе. Аляксандар дагэтуль узгадвае, як у гатэлі глядзеў на агонь у каміне, калі ўсе ўжо спалі.
Палітык цешыўся адпачынкам. Ён апавёў, што хоць вада была халодная, плаваў і загараў на пляжы. На думку палітыка, вада і агонь даюць чалавеку неабходныя сілы.
Ён прыгадаў, як у турме найбольшы дыскамфорт адчуваў ад таго, што быў пазбаўлены магчымасьці прымаць душ штодня:
“Усё робіцца дзеля таго, каб чалавека як мага болей прынізіць, зрабіць яму дыскамфорт, каб ён адчуваў сваю залежнасьць. Колькі я ні прасіў, каб далі магчымасьць прымаць душ хаця б два разы на тыдзень. Ніколі. Калі табе даюць магчымасьць толькі раз на тыдзень, то да гэтага прызвычаіцца немагчыма.
Прымаць душ была такая любата! Адчуваў, як зь мяне змываецца ліпкі бруд. Гэта была такая асалода! Гэта цяжка перадаць. Людзі гэтага ня цэняць на волі. (Сьмяецца.) Гэта фантастыка”.
Аляксандар Казулін кажа, што сустрэчы зь людзьмі ў Беларусі і за мяжой яму вельмі неабходныя. Ён дагэтуль ня вырашыў, чым будзе займацца далей, але ўпэўнены, што менавіта праз такія кантакты зможа вызначыць свой далейшы шлях:
“Я ж не дарма такі вялікі шлях прайшоў, каб зь яго зварочваць. Канечне, я ўсе свае сілы аддам, каб ня збочыць з гэтай дарогі. Але ў якім кірунку рухацца, я мушу разабрацца. Бязь яснага, зразумелага аналізу нельга прыняць правільнае рашэньне”.