А.Мілінкевічa пазнавалі на вуліцах Глыбокага <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

А.Мілінкевіч і Я.Берніковіч

У першай палове дня экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч наведаў пікет апазыцыйнага актывіста Яраслава Берніковіча ў Глыбокім.
А.Мілінкевіч раздаваў улёткі і каляндарыкі разам з камандай спадара Берніковіча, бо ён таксама ўваходзіць у ініцыятыўную групу дэмакратычнага вылучэнца. Пікет праходзіў на глыбоцкім кірмашы – у самым людным месцы райцэнтру.


Людзі ў Глыбокім добра ведаюць сябра Партыі БНФ Яраслава Берніковіча, які балятуецца па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22, таму яны ахвотна адгукаліся на прапанову ўзяць агітацыйную ўлётку або каляндарык з партрэтам кандыдата. Шмат хто зь мінакоў пазнаваў і Аляксандра Мілінкевіча ды спыняўся, каб паразмаўляць зь вядомым палітыкам.

За пікетоўцамі ўважліва сачылі мясцовыя супрацоўнікі міліцыі, аднак прэтэнзій да кандыдата або ягоных аднадумцаў не выстаўлялі.


Увечары ў Аляксандара Мілінкевіча заплянавана сустрэча з жыхарамі Шаркоўшчыны: ён мяркуе наведаць агітацыйны сход з удзелам незалежнага кандыдата Уладзімера Бароўкі, які балятуецца па Пастаўскай выбарчай акрузе №29.