Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала патлумачыў сваю пазыцыю адносна прававой калізіі паміж Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, якая не дазволіла зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты былому палітвязьню Мікалаю Статкевічу з-за ягонай непагашанай судзімасьці.
Скарга Статкевіча пакуль не разгледжаная, -- зазначыў Валянцін Сукала.
“Я не магу апярэдзіць рашэньне суду. Калі Вярхоўнаму суду будзе складана разабрацца ў гэтым пытаньні, ён можа зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд краіны. Што да довадаў Статкевіча, то гэта ягоны камэнтар сытуацыі, ягоныя довады, якія падзяляюцца ня ўсімі, у тым ліку і прафэсійнымі юрыстамі. Нельга пры разглядзе Канстытуцыі вывучаць яе асобныя нормы ў адрыве ад іншых нормаў”.
Паводле Валянціна Сукалы, рашэньне па скарзе Статкевіча будзе ўплываць і на юрыдычныя падставы для магчымасьці балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах для Аляксандра Казуліна, які таксама мае непагашаную судзімасьць.