Сёньня дзяжурны Барысаўскага УУС пацьвердзіў інфармацыю пра забойства 24-гадовага Андрэя Пятрова.
Паводле дзяжурнага, трагедыя адбылася ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Рэвалюцыйнай:
“Трошкі далей ад месца гарадзкога гуляньня ў 21:20 адбылася сутычка паміж вайскоўцам і гэтым хлопцам. Пакуль папярэдне канстатуецца, што забойства было нібыта ненаўмыснае. Сьмерць наступіла з-за таго, што прапаршчык адпіхнуў хлопца ад сябе. Той паваліўся, стукнуўся аб зямлю галавой і памёр”.
У мінулую нядзелю ў Барысаве адбывалася гуляньне з нагоды 15-га Дня беларускага пісьменства і друку. Ахоўвалі горад больш як 115 апамапаўцаў зь Менску. З-за сьмерці Андрэя Папова сьвяточны фэервэрк быў адкладзены на адну гадзіну.