Фэльчар станцыі “Хуткай дапамогі” Аляксандар Валчанін, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе № 66, паведаміў “Свабодзе”, што на ўвесь верасень атрымаў на працы адпачынак і таму штодня выходзіць на вуліцы свайго гораду:
“У мяне тут сустрэчы заўсёды. Вось і цяпер іду па горадзе і затрымліваюся каля людзей. Вось даю кожнаму свой нумар тэлефону. Гэта, на маю думку, вельмі добра. А калі пачынаеш арганізоўваць сустрэчы ў ЖЭСах ці яшчэ дзе, то людзей прыходзіць мала.
Вось я сёньня хаджу па горадзе, а вечарам адрэдагуем усю агітацыйную інфармацыю і заўтра даставім яе ў друкарню ў Барысаве”.