Аляксандар Цацура — індывідуальны прадпрымальнік. Зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Салігорскай гарадзкой выбарчай акрузе № 75. У інтэрвію “Свабодзе” ён прызнаецца, што агітацыйную кампанію пакуль не пачынаў:
“Я ў лякарні ляжаў. А на суботу і нядзелю дома шмат спраў назьбіралася. Сёньня зьбіраюся наведаць друкарню. Даведаюся, якія агітацыйныя матэрыялы можна будзе заказаць. Таксама я ўжо сустракаўся з актывістамі незалежнага прафсаюзу на “Беларуськаліі”. Яны дапамогуць мне распаўсюдзіць агітацыйныя матэрыялы сярод працаўнікоў свайго прадпрыемства”.