Затрыманы намесьнік Анжалікі Борыс

Сёньня ўвечары міліцыянты затрымалі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні Мечыслава Яскевіча — намесьніка Анжалікі Борыс па Саюзе палякаў, што не прызнаецца ўладамі. Цяпер яго вязуць дахаты, каб правесьці ператрус.
Мечыслаў Яскевіч
Спачатку спадару Яскевічу сказалі: ёсьць падазрэньне, што машына, на якой ён ехаў, скрадзеная. Пазьней — у райаддзеле — зьбіраліся скласьці пратакол аб тым, што яна не прайшла тэхнічны агляд. Пра гэта нам паведаміў сам Яскевіч.

Аднак потым калегі па Саюзу палякаў паведамілі, што ў яго дома будуць шукаць выданьні, непадкантрольныя ўладам, такія як “Magazyn Polski na uchodztwie”. Дарэчы, гэты часопіс фінансуецца польскімі ўладамі, пра што паведамляецца ў самім выданьні.