Эфір 2 верасьня 2008 г.
Кіраўніка Менскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Вінаградава зь перадвыбарчай гонкі выштурхнулі недастойным прыёмам. Спачатку зацягнулі рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы. А ў апошні дзень рэгістрацыі затрымалі па дарозе ў Вілейку, паведаміўшы спадару Зьмітру, дарэчы, былому міліцыянту, што ягонае аўто лічыцца скрадзеным. Мы сядзім са спадаром Вінаградавым у адкрытым летнім кафэ на беразе возера Мястра. Атмасфэра і надвор’е вакол максымальна курортныя.
Карэспандэнт: “Гэта рэгіён праблемны ці пасьпяховы? Тут для пратэстных настрояў ёсьць нейкая глеба ці ўсё спрэс добра, камфортна і курортна?”
Зьміцер: “На жаль, вельмі праблемны рэгіён. Пратэстныя настроі на пачатковай стадыі. Народ вельмі запалоханы. Я на выбары ішоў зь лёзунгам “За жыцьцё бяз страху, зайздрасьці і злосьці”. Бо нашы людзі баяцца ўсяго. Самі сябе баяцца”.
Ад Вінаградава я даведаўся ўпершыню, што “дзікуном” у Нарачанскім краі лепш не адпачываць. Вось табе і курорт!
Зьміцер: “Зьменшылася колькасьць стаянак турыстычных. Бо ня могуць падзяліць зямлю нацыянальны парк “Нарачанскі” і калгасы. Бо вакол калгасная зямля. Пазачынялі стаянкі. Зусім там нічога няма. Зарастае пустазельлем, і ўсё. І калі будзеш стаяць з намётам, дык атрымаеш штраф адпаведны”.
Зьміцер: “Праблема яшчэ якая — што возера Нарач ня вельмі здаровае. Людзі пакупаюцца, і высыпаюць нейкія болькі, чэшуцца. Многія баяцца гэтага возера. Славу нядобрую набыло яно апошнім часам. Калі муж паедзе бяз жонкі і прыедзе такі, дык што скажа жонка? Добра, калі разам былі і разам такія. А калі не? Як апраўдацца? Якую хваробу падчапіў?”
Пакуль мы гулялі па Мядзелу, спадар Вінаградаў пасьпеў парукацца і павітацца ледзь не з усімі людзьмі ў афіцыйных гарнітурах. Ад мясцовага журналіста да маладога супрацоўніка КДБ. Вось, аказваецца, які папулярны можа быць БНФ.
Зьміцер: “Асноўная задача якая, я лічу: падтрымліваць стасункі зь бізнэсам мясцовым, з чынавенствам. Нашы партыйцы баяцца чыноўнікаў, раённых начальнікаў. А зь імі трэба падтрымліваць сувязь увесь час. Віншаваць з днём народзінаў. Мы прымаем на сойме дакумэнты. Па будаўніцтве атамнай станцыі, па школьнай рэформе. І яны як быццам застаюцца ў нашым коле партыйным. А мы павінны, я лічу, гэтыя дакумэнты дасылаць зацікаўленым асобам. Яны будуць радыя. “Мы хочам параіцца з вамі, пачуць вашу думку”. Каб яны бачылі, што партыя прапануе. На сёньняшні дзень такога няма”.
Карэспандэнт: “Вы начальства з днём нараджэньня віншуеце, а яны вас затрымліваюць і кажуць, што ваша машына ў нейкім мітычным угоне. У вас крыўды на іх няма?”
Зьміцер: “У мяне крыўды па жыцьці наагул ні на кога няма. Мой прынцып — ня трэба нікому помсьціць. Я не судзьдзя. Бог судзьдзя. Я ня буду браць на сябе такую адказнасьць — судзіць некага. Лепш прабачыць. Гэта будзе лепшы эфэкт для ўсіх”.
Самы стары жыхар Мядзела, Віктар Баніфацавіч Гараднічы, вельмі ж адпавядае выглядам свайму прозьвішчу. Ён сапраўды гараднічы. Апошні з магікан таго, невядомага нам Мядзела, які застаўся толькі ў ягонай памяці. Моцны 83-гадовы стары, вельмі падобны да Міхаіла Гарбачова.
Гараднічы: “Тут, дзе цяпер вадакачка стаіць, тут стаяў вятрак. Ветраны млын. Я яго памятаю. Мы галаштаннымі хлапчукамі ў Дон-Кіхотаў гулялі. І адзін хлопец, крыло ўжо было абадранае ветрака, зваліўся з крыла, зламаў нагу. І тады старэйшыя сабраліся і разламалі гэты вятрак. Гэта самая старая пабудова гістарычная, якую я памятаю. Я памятаю... Вуліца, дзе пошта стаіць, называлася Замкавая. Замак, цяпер ён паўвостраў, а ў тыя часы ён быў востравам. Быў замак, рэзыдэнцыя каралевы Боны”.
Карэспандэнт: “А ад яе замка нічога не засталося? І сьледу?”
Гараднічы: “Там былі раскопкі падмуркаў. Але перасталі раскопваць. Таму што, калі ўскрыюцца, паветра іх зьнішчыць. А раскапаць і рэстаўраваць не было сродкаў”.
Верасень 39-га Гараднічы сустрэў віленскім гімназістам. Не давучыўшыся, вярнуўся на радзіму. Каб распачаць наколькі небясьпечную, настолькі і праведную справу.
Гараднічы: “Мы, дзеці, вялі ўлік вывезеных у Сыбір. І я дакладна ведаю, што за 39-ты, 40-вы і пачатак 41-га зь Мядзела вывезена ў Сыбір 86 чалавек”.
Карэспандэнт: “Улік вялі дзеці?”
Гараднічы: “Дзеці, школьнікі старэйшых клясаў. НКВД машына прыйдзе, каля выканкама стане, гэта ўжо хапуны будуць ноччу. Гэта ўжо ўсе ня сьпяць, усе чакаюць. Назаўтра — таго ня стала, таго ня стала. Я дакладна прозьвішчы магу падаць усіх. 86 душ. Разам зь дзецьмі”.
Адваяваўшы, адслужыўшы колькі гадоў пасьля вайны, спадар Гараднічы добраахвотна едзе ў Комі АССР. Добраахвотна.
Гараднічы: “Хапалі моладзь. Мне падказалі добрыя людзі, што трэба мне некуды зьехаць, каб ацалець. І я паехаў у Інту. Не даяжджаючы Варкуты. І я пяць гадоў рабіў на шахтах”.
Карэспандэнт: “Вы ня сталі чакаць гвалтоўнага запрашэньня на Варкуту, вы паехалі туды самі?”
Гараднічы: “Укрыцца. У Інце, Варкуце ў самых шыкоўных рэстаранах гулялі, самых прыгожых дзяўчат падпойвалі. Гулялі зь імі. Весела прайшло. Працаваў цяжка, але жыў весела. А тады, пасьля сьмерці Сталіна вярнуўся, ажаніўся і жыву па сёньняшні дзень”.
Пра сёньняшні дзень стары таксама можа загнуць ёмкае і трапнае слоўца.
Гараднічы: “Хоць Казуліна выпусьціў Лукашэнка, але стаў хвастом віхляць. Падчас нашэсьця на Грузію ён пары не пусьціў з рота. Маўчаў, як усраўшыся. Ён шукае мамэнту. Ён асабісты кар’ерыст. Яму палітыка ня трэба, яму трэба ўлада”.
Кожны горад, калі ён сапраўдны, павінен мець хаця б аднаго сапраўднага пісьменьніка. У Мядзеле я пазнаёміўся з паэтам Аляксандрам Быкавым. Працуе паэт у раённай газэце, цалкам беларускамоўнай, дарэчы.
Быкаў: “Я думаю, што калі цяперашняе пакаленьне, сярэдняе пакаленьне і моладзь прагрэсіўная нешта зробяць, затармозяць працэс зьнікненьня мовы, дык нешта будзе. А калі яшчэ пройдзе гадоў дзясятак і такім чынам будзе ўсё цягнуцца, то незваротныя працэсы пойдуць. Мова будзе, як лаціна. У музэях”.
Хвалюе паэта і якасьць вершаў, якія дасылаюць у рэдакцыю прадстаўнікі нацыі паэтаў.
Быкаў: “Вершы дасылаюць у газэту, але шкада, што ўзровень іхны, нягледзячы на агульную адукацыю, падае. Людзі менш сталі чытаць. Няма думкі. Спрошчана, як у 50-х гадах. “Я люблю цябе, радзіма, тваё сіняе неба, твае куточкі”. Гэта добра. Але цяпер трэба пісаць па-другому”.
А яшчэ спадар Быкаў любіць бегаць. Толькі не вакол двара, а вакол возера Нарач. Уяўляеце?
Быкаў: “Пачаў бегаць. І ўжо дзесяць гадоў споўнілася, я дзёньнік вяду, у чэрвені было набегана 40000 кілямэтраў. Экватар за дзесяць гадоў”.
Карэспандэнт: “Як гэта адбілася на здароўі?”
Быкаў: “Здароўе само па сабе. І на настрой, і на працу, і на вершы”.
Спадар Быкаў падарыў мне свой зборнік. Я адкрыў яго на выпадковай старонцы і прачытаў наступнае.
“Я жыцьця не перайначу,
Выпаў лёс такі ўжо мне.
Па табе я горка плачу,
Ціха лежачы ў труне”.
Сапраўды, прабежка вакол зямнога шара не праходзіць дарма. Ці не пабегчы мне і самому?
Мядзельскі барочны касьцёл сёньня выглядае шыкоўна. Цяжка ўявіць, што яшчэ дваццаць гадоў таму ў ім быў ледзь не гараж. Вартаўнік касьцёла — стары Мікола, былы кіроўца — памятае, як яго намагаліся бурыць.
Карэспандэнт: “А як на гэта глядзелі людзі?”
Мікола: “Свае людзі, што тут жылі, трактар прыгналі. Знаў я трактарыста. І жырандолю дастаць ня мог. Аж туды ўзьехаў на прыступкі. Свой чалавек. Тады ж ведаеш, як было. І на крыж спрабавалі лезьці. Салдат тут адзін. Мусіць, далез во сюды во. Тут бярозка на даху расла. Уваліўся. Ня ведаю, жывы ці не”.
Карэспандэнт: “А ён палез ламаць крыж?”
Мікола: “Паддаўшы быў добра. Тут сабралася зявак. Глядзелі, а ён герой”.
Алена Цьвяткова, стройная шляхетная пані сярэдняга веку — актывістка БНФ. Яна 30 гадоў працавала юрыстам райспажыўсаюза. За сваю палітычную пазыцыю працу страціла.
Алена: “Самае сьмешнае, што мяне звольнілі па скарачэньні штатаў. Хаця юрыст быў у райспажыўсаюзе адзін. Акрамя таго, я была народным засядацелем. Мяне звольніць не маглі ні ў якім выпадку бяз згоды пракурора раёну. Кіраўніцтва сказала: “Калі яна пойдзе аднаўляцца праз суд, то мы звольнім з працы яе дачку”. Яна ў гэты час працавала ў санаторыі МУС. Мне не хацелася наносіць траўму душэўную дачцэ, я махнула на ўсё рукой”.
Карэспандэнт: “Гэтыя восеньскія выбары, яны што-небудзь зьменяць у Беларусі ці не?”
Алена: “Зьменіцца толькі ў тым выпадку, калі пагоршыцца сытуацыя эканамічная ў краіне. Пагоршаньне сытуацыі эканамічнай можа ў Менску, у абласных гарадах ускалыхнуць людзей. А ў вёсках, калі зьнікне скварка, застанецца пойла. А там выйдзе народ”.
З вокнаў спадарыні Алены адкрываецца някепскі від на акуратны, дагледжаны гарадок. Вось толькі якімі часам высілкамі, фізычнымі і інтэлектуальнымі, дасягаецца гэтая прыгажосьць, заўважаюць ня многія.
Алена: “Калі быў у нас экалягічны форум, я назірала з вакна сваёй кватэры. У нас пасадзілі кветкі тут. Шыкоўны кілім з кветак. Астры. А гэта было ў кастрычніку. Пасадзілі чырвоныя, белыя. Потым камусьці не спадабалася спалучэньне фарбаў. Іх вырвалі за ноч! І завезьлі на сьметнік. Назаўтра пасадзілі новыя. У нашай дзяржавы многа грошай”.