Парлямэнцкая фракцыя прапрэзыдэнцкай партыі “Наша Ўкраіна-Народная самаабарона” вырашыла выйсьці са складу ўрадавай кааліцыі. Прэзыдэнт Віктар Юшчанка заявіў, што ў краіне пачаўся палітычны і канстытуцыйны пераварот
Учора Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла папраўкі ў заканадаўства, якімі была істотна абмежаваная ўлада прэзыдэнта і пашыраныя паўнамоцтвы парлямэнту. За гэтыя зьмены салідарна галасавалі дэпутаты Блёку Юліі Цімашэнкі – галоўнай сілы ўрадавай “аранжавай” кааліцыі, і апазыцыя Партыя рэгіёнаў і кампартыя.
Сёньня Віктар Юшчанка ў тэлезвароце да народу заявіў.
Юшчанка: “Учора ў парлямэнце пачаўся палітычны і канстытуцыйны пераварот у краіне. Прынятыя антыдзяржаўныя і антыўкраінскія рашэньні. Рукамі Блёку Юліі Цімашэнкі , Партыі рэгіёнаў і камуністаў адноўлены антыканстытуцыйны закон пра ўрад”.
Юшчанка падкрэсьліў, што ў Вярхоўнай Радзе фактычна стварылася новая кааліцыя, ён абвінаваціў парлямэнт у няздольнасьці даць ацэнку дзеяньням Расеі ў Грузіі і паведаміў, што ня выключае роспуску парлямэнту.
У сваю чаргу кіраўнік ўраду Юлія Цімашэнка назвала дзеяньні прэзыдэнта безадказнымі.
Цімашэнка: “Мне вельмі шкада, што прэзыдэнт Украіны паводзіць сябе так безадказна і ўласна ягоным даручэньнем учора разбураная кааліцыя. Мы лічым, што гэта проста гістэрыка, мы думаем, што дэмакратычная кааліцыя павінна жыць і працаваць і я думаю, што ўсе, хто хоча служыць Украіне, гэта разумеюць”.
Чаму “аранжавая” кааліцыя ізноў, як і ў верасьні 2005 году, развальваецца? Усё ж учорашняе галасаваньне – вынік нейкага працэсу, выхад канфлікту ў адкрытую форму. А у чым прычына? Свой адказ прапануе ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Портнікаў: “Мне здаецца, што крызыс ў "аранжавай" кааліцыі быў абумоўлены ў момант яе фармаваньня. Гэтая кааліцыя ня мела сталай большасьці. У прэзыдэнта Юшчанкі і прэм’р-міністра Юліі Цімашэнкі абсалютна розныя погляды -- палітычныя, эканамічныя, погляды на сваю будучыню. Была яшчэ і тая праблема , што Блёк Юліі Цімашэнкі быў галоўнай палітычнай сілай кааліцыі, але малодшы партнэр - блёк "Наша Украіна" валодаў пасадамі прэзыдэнта і сьпікера Вярхоўнай Рады, што на сёньняшні дзень не адпавядае рэальнай вазе гэтай палітычнай сілы і папулярнасьці прэзыдэнта.
За час цяперашняга прэм’ерства Цімашэнкі Юшчанка з палітыка, пра будучыню якога можна была гаворыць, ператварыўся ў асобу, зь якой мы канчаткова разьвітваемся. Цімашэнка зьнішчыла свайго галоўнага палітычнага канкурэнта ў "аранжавым" лягеры. Ёй засталася барацьба толькі з Віктарам Януковічам. Але апошнія падзеі паказваюць, што і гэтую барацьбу яна здольная выйграць".
Як могуць разьвівацца падзеі далей, якія варыянты і тэрміны вырашэньня крызысу. Украінскі аналітык Віталь Портнікаў вызначае тры асноўныя варыянты.
Цімашэнка зьнішчыла свайго галоўнага палітычнага канкурэнта ў "аранжавым" лягеры. Ёй засталася барацьба толькі з Віктарам Януковічам
Другі варыянт -- адмова ад захаваньня "аранжавай" кааліцыі і за 30 дзён стварэньне новай кааліцыі. Пазыцыя Віктара Юшчанкі па грузінска-расейскаму канфлікту, ягоная жорсткая антырасейская рыторыка апошніх дзён пазбавілі яго магчымасьці спадзявацца на кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў. І тады застаецца адзіны варыянт ўладнай большасьці -- Блёк Цімашэнкі + Партыя рэгіёнаў. Але я не ўпэўнены, што кожны з гэтых партнэраў пагодзіцца з такім варыянтам. На мой погляд, ім выгадней ісьці на пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Для Цімашэнкі і Януковіча такія выбары, па-першае, стануць стартам прэзыдэнцкай кампаніі а, па-другое, дазволяць працягнуць справу зьнішчэньня Юшчанкі, як палітычнага канкурэнта. Можа так атрымацца, што на новых выбарах "Наша Ўкраіна" ў Вярхоўную Раду ня пройдзе і для выбаршчыкаў гэта будзе яшчэ адно пацьверджаньне, што Юшчанка -- гэта палітычны труп. Там ўзьнікнуць нават магчымасьці імпічмэнту прэзыдэнта ці ў гэтым парлямэнце, ці ў парлямэнце наступнага скліканьня”.