Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў, назваў вынікі саміту Эўразьвязу, прысьвечанага сытуацыі ў Грузіі, які не пайшоў на санкцыі ў адносінах да Расеі, чаканымі.
“У Эўразьвязе існуюць значныя рознагалосьсі паміж старымі і новымі сябрамі гэтай арганізацыі. Перад самым самітам такія краіны як Літва крыху зьнізілі памеры сваіх патрабаваньняў і далі зразумець, што гаворка аб санкцыях не ідзе. Ну і Эўразьвяз можна зразумець, бо надта ўжо іх вялікая залежнасьць ад Расеі: па энэрганосьбітах, у іранскім пытаньні, у справе транзыту НАТО ў Аўганістан”.
На думку спадара Фёдарава, Расея можа ўспрыняць вынікі саміту Эўразьвязу як сьведчаньне слабасьці гэтай арганізацыі.
“Эўразьвяз будзе настойваць на тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, але нешта зрабіць ні ён, ні ЗША ня змогуць, бо не маюць адпаведных рычагоў уплыву,-- перакананы спадар Фёдараў. Разам з тым ён лічыць, што расейскія войскі будуць выведзеныя, аднак гэта вырашыць сама Масква.