Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 62 Віктар Гарбачоў прысутнічаў на паседжаньні Палітрады АДС у Менску, выступаў там і галасаваў.
“Дзейнічаючы законнымі мэтадамі, а менавіта праз удзел у выбарчай кампаніі, толькі так мы можам прадэманстраваць народу, што ў краіне творыцца сваволя. Улада наш байкот праігнаруе, ад свайго не адступіць. Калі ня дзейнічаць, то ўсё гэта паўторыцца ў 2011 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах. То ці ёсьць сэнс цяпер адмаўляцца ад удзелу ў выбарах?” - тлумачыць В.Гарбачоў.
Віктару Гарбачову — 43 гады. Ён скончыў Вышэйшую ваенную памежную вучэльню і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.