Колькасьць гадзін на вывучэньне беларускай мовы і літаратуры скарацілася.
“Тры гадзіны на мову і літаратуру — гэта проста незразумела, як яе вывучаць. У адзінаццатай, выпускной клясе — дзьве гадзіны мовы і адна літаратуры”, кажа настаўнік мовы і літаратуры з Іванава Рыгор Сыраватка.
Толькі 30 жніўня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры атрымалі каляндарны плян і навучальныя праграмы па беларускай мове і літаратуры. Быкаў і Караткевіч у школьнай праграме засталіся. Іх будуць вывучаць у 11 “штрых” клясе. Праўда, колькасьць гадзін вельмі абмежаваная. Меркаваньне настаўніка Рыгора Сыраваткі:
“За 8 гадзін вывучыць тры творы — Быкава “Знак бяды”, Караткевіч і Мележ — гэта азнаямленьне з творчасьцю пісьменьніка і аналіз твора. Гэта пакуль проста не зразумела, як гэта будзе і на якім узроўні вучні будуць атрымліваць веды”.
Карэспандэнтка: “Але Караткевіч і Быкаў засталіся ў школьнай праграме?”
“Так, я рады, што іх усё-ткі пакінулі. Гэта вельмі добра”.