Заўтра ў Магілёве беларускія алімпійцы атрымаюць сэртыфікаты і першую партыю мясных вырабаў ад спонсара — прадпрыемства “Белатміт” (гандлёвая марка “Мясаград”).
Гэта дадатак спонсараў да падарунка ад дзяржавы: залатым прызэрам абяцана 100 тысяч даляраў плюс кватэра ў Менску. Колькі атрымаюць прызэры Алімпіяды зь іншых краінаў?
Памыляюцца тыя, хто лічыць, што ў старажытнай Грэцыі падчас першых Алімпіяд чэмпіёны атрымлівалі толькі ляўровы вянок. Пераможцам давалі ўзнагароду ў 500 брахмаў. На гэтыя грошы можна было набыць дом з участкам зямлі. Апроч таго, алімпійцам да канца сваіх дзён можна было бясплатна сілкавацца ў месцах грамадзкага харчаваньня.
Зараз хіба што ў Швэцыі, Нарвэгіі, і Новай Зэляндыі пераможцам ня плацяць грошай – лічыцца, што атлеты павінны ганарыцца, што абараняюць гонар сваёй краіны. Прычым памер грашовых узнагародаў зусім не залежыць ад багацьця краіны. У Нямеччыне пераможцы Алімпіяды атрымаюць 24 тысячы эўра прызавых ды яшчэ па 50 літраў бясплатнага піва штомесяц. У ЗША памер прэміяльных (25 тысяч даляраў) не мяняўся з 1984 году. Урад Азэрбайджану, да прыкладу, абяцаў чэмпіёнам па 750 тысяч даляраў – у выніку гэты бонус дастаўся толькі аднаму дзюдаісту. У Расеі за тры прызавыя месцы плацяць 100 тысяч, 60 тысяч і 30 тысяч эўра. Плюс спонсарскія, даплаты рэгіёнаў...
У Беларусі прэзыдэнцкім указам вызначана прэмія ў 100 тысяч даляраў плюс кватэра ў Менску за золата, 50 тысяч за срэбра і 30 тысяч – за бронзу. На думку трохразовага алімпійскага чэмпіёна ў веславаньні Ўладзімера Парфяновіча,
“Калі сёньня кватэра каштуе 200 тысяч даляраў, хіба гэта грошы? Гэта цяпер не такія вялікія грошы, як раней...”
Карэспандэнтка: “Ну а залатым прызёрам кватэры ж даюць...”
“Ну і што? Гэта няшмат грошай”.
Карэспандэнтка: “А як вы наагул ацэньваеце выступленьне беларускіх алімпійцаў?”
“Вельмі-вельмі добра”.
Яшчэ ў дзень адкрыцьця пэкінскай Алімпіяды генэральны дырэктар сумеснага закрытага акцыянэрнага таварыства “Белатміт” Барыс Цыпорын паабяцаў, што ўсе беларускія спартоўцы, якія заваююць мэдалі любой вартасьці, будуць пажыцьцёва забясьпечаныя прадукцыяй “Мясаграду”.
Чаму ўзьнікла ідэя падтрымаць алімпійцаў? Барыс Цыпорын кажа:
“Менавіта ад любові да спорту. Я займаўся футболам, валейболам. Маю першы разрад па валейболе. Зараз зьяўляюся старшынём апякунскай рады клюбу “Мэталюрг — Бела”, аднаго зь вядучых клюбаў Беларусі”.
І абяцаньне сваё Ігар Цыпорын выконвае. Нагадаем, беларусы ў Пэкіне заваявалі 19 мэдалёў, чатыры зь якіх — залатыя. А калі ўлічыць, што золата ў веславаньні заваявала чацьвёрка байдарачнікаў і двойка канаістаў, бронзу — каманда мастацкіх гімнастак, карміць давядзецца тры дзясяткі спартоўцаў.
Карэспандэнтка: “Вы вырашылі так рэальна, канкрэтна падтрымаць алімпійцаў. Ну, цяжкаатлетам, гэта зразумела, каўбаса, мяса патрэбныя, а мастацкім гімнасткам, можа, гэта ня вельмі патрэбна?”
“Усё залежыць ад колькасьці і частаты спажываньня. Ня хлебам адзіным жывы чалавек...”
Карэспандэнтка: “А як вы гэтую ідэю будзеце ажыцьцяўляць?”
“А вось заўтра і пачнём ажыцьцяўляць. На суботу прызначаны збор — і ўсе алімпійцы сваю прысутнасьць пацьвердзілі. А 12-й гадзіне мы будзем уручаць сэртыфікаты і першыя партыі прадукцыі. Там абмяркуем зь імі тэхнічны бок, пакажам увесь спэктар нашай прадукцыі, узгоднім, колькі яны змогуць цягам месяца адолець. Яны будуць рабіць заяўкі, і ім будуць прывозіць”.
Карэспандэнтка: “А выбар ёсьць?”
“Выбар вельмі вялікі. Я думаю, па выбары мы ў лідэрах дакладна сярод мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. У нас асвоена больш за 400 найменьняў прадукцыі — ад сасісак да сыравэнджанай каўбасы”.
Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па цяжкой атлетыцы Аляксандар Ганчароў, выхаванцы якога прывезьлі тры алімпійскія мэдалі, кажа:
“Вельмі прыемна, што ёсьць людзі, якія сёньня выступаюць спонсарамі. Канечне, я рады, што людзі, якія перажываюць за нас, гатовы яшчэ нам дапамагчы. І Рыбакоў, і Арамнаў, і Новікава заслужылі права мець якасныя прадукты, каб рыхтавацца да наступных стартаў”.
Карэспандэнтка: “Але ня кожны гатунак пасуе для спартоўца? У каўбасе могуць быць усялякія дадаткі...”
“Я думаю, нашы спонсары разумеюць, што самае галоўнае — каб прадукцыя была якаснай. І па-другое, каб гэта было, як і абяцалі, да канца жыцьця”.
Калі Ўладзімер Парфяновіч перамагаў на чэмпіянатах сьвету і алімпіядзе, не было такіх спонсараў, якія б абяцалі да канца жыцьця забясьпечыць прызёраў спаборніцтваў каўбасой. “А шкада”, пажартаваў ён.
Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да такога неардынарнага ўчынку чалавека?”
“Вельмі добра. Гэта ўсё для людзей. Калі што-небудзь робіцца для людзей, гэта ж добра. Калі б сёньня працаўніку якога-небудзь прадпрыемства давалі па кіляграму каўбасы, як раней малако давалі – таксама было б добра”.
Дырэктар “Белатміту” Барыс Цыпорын перакананы, што бізнэсоўцы проста абавязаны займацца мэцэнацтвам, дабрачыннасьцю:
“Мы яшчэ і паралімпійцаў кормім, і дзяцей кормім. У нас сацыяльны пакет даволі вялікі: інваліды-вазочнікі, дзеці-сіроты (у Магілёве і Быхаве мы шэфствуем над сіроцкімі прытулкамі). Спартовымі пражэктамі мы не абмяжоўваемся. Мы яшчэ тытульны фундатар фэстывалю “Магутны Божа”, які штогод праводзіцца ў Магілёве”.