А.Лукашэнка прызначыў новых намесьнікаў у Радзе бясьпекі

  • БелаПАН
Сёньня Аляксандар Лукашэнка правёў кадравыя прызначэньні ў Радзе бясьпекі, Дзяржаўным памежным камітэце і Міністэрстве ўнутраных спраў.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў трох намесьнікаў дзяржсакратара Рады бясьпекі: Аляксея Ялфімава, Аляксандра Канавалава і Станіслава Зася.

А.Лукашэнка прызначыў Андрэя Гарульку першым намесьнікам, а Анатоля Лапо – намесьнікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Віктар Філістовіч і Анатоль Куляшоў прызначаны намесьнікамі міністра ўнутраных спраў па кадрах і грамадзкай бясьпецы адпаведна. Загадчыкам ГУУС Менгарвыканкаму стаў Леанід Фармагей, які раней узначальваў Упраўленьне ўнутраных спраў Віцебскага аблывыканкаму.

Віктар Жыбуртовіч быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком беларускага МУС у амбасадзе Беларусі ў Польшчы.

“Трэба прыбраць лішнія функцыі ў падпарадкаваных вам структурах. Наяўныя недахопы ў працы ўсіх ведамстваў павінны быць ліквідаваныя ў найкарацейшыя тэрміны. Часу на доўгачасовую адаптацыю да новых участкаў дзейнасьці няма”, сказаў А.Лукашэнка.