Вынікі чарговага этапу выбарчай кампаніі ацэньвае публіцыст Аляксандра Класкоўскі.
Цыганкоў: Чаму ўлада не пабаялася не зарэгістраваць 22 апазыцыйныя кандыдаты, і сярод іх – знакавыя асобы апазыцыі?
Класкоўскі: Па-першае, яшчэ ёсьць магчымасьці апэляцыі, і я не выключаю, што аднаго-двух з гэтых “зрэзаных” могуць аднавіць. Гэта дае ўладзе магчымасьць сказаць – глядзці, якія мы справядлівыя, разабраліся.. Па-другое, улада робіць рэвэрансы да пэўнай мяжы. Гэта было б ужо “нахабствам”, каб усе апазыцыянэры прайшлі далей. Нават мэнтальна ўлада на гэта пайсьці ня можа. Таму выкарыстоўваецца тактыка “дробнага фолу” – ня даць магчымасьці для катэгарычных высноваў (маўляў, байкот, бо зарэзалі бальшыню). Бальшыню не зарэзалі, але трошкі сытуацыю папсавалі. Акрамя ўсяго, гэта можа ўнесьці раздрай і ў шэрагі апазыцыі – хтосьці будзе да байкоту заклікаць, хтосьці захоча працягваць кампаніі – гэта таксама, напэўна, улічваецца”
Цыганкоў: “Як уплываюць на хаду выбараў нядаўнія заявы старшыні місіі АБСЭ, візыт прадстаўніка Эўразьвязу ў Менск?”
Класкоўскі: “Мяркую, свой “залік” улады будуць атрымліваць паводле канчатковых вынікаў выбараў. Як гэта не цынічна гучыць, -- напрыклад, наяўнасьць 5-8 апазыцыянэраў у Палаце. Там, дзе ўлада адчувае, што яе могуць прыціснуць да сьценкі, яна дзейнічае прагматычна, каб мінімізаваць рызыкі”.