Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі атрымаў у сваю падтрымку больш як 4 тысячы 700 подпісаў, што дазволіла яму зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе.
Меркаваньне кандыдата пра вынікі рэгістрацыі:
“Улада ня зробіць ніякага паслабленьня. І галоўны паказьнік гэтага — склад участковых камісіяў. Калі з 39 чалавек, вылучаных у маёй выбарчай акрузе, уключылі ў склад участковай камісіі толькі аднаго і цяпер ціснуць, каб ён адмовіўся ад удзелу ў кампаніі ў якасьці сябра ўчастковай камісіі, то пра што тут казаць?! Вынік — прадказальны. Больш гаварыць няма пра што”.