У Слонімскай выбарчай акрузе № 58 кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваны лекар, сябра Партыі БНФ Іван Шэга.
Прычынай посьпеху ён лічыць прынятую тактыку — дзейнічаць на апярэджаньне магчымых загадаў улады.
Суразмоўца адзначае:
“Перад рэгістрацыяй мы напісалі ад імя ініцыятыўнай групы скаргу ў Цэнтравыбаркам. Паведамілі, што старшыня акруговай камісіі і яе сакратар — непасрэдныя падначаленыя прэтэндэнта ад улады. Мы даводзілі, што ёсьць сумнеў наконт таго, што ў акрузе будуць празрыстыя і праўдзівыя выбары, як пра тое заявіў Лукашэнка.
У Слонім прыяжджаў прадстаўнік Цэнтравыбаркаму, высьвятляў сытуацыю. Усё гэта, як мне падаецца, падзейнічала, выбіла ў кіраўніцтва камісіі карты з рук”.