У Горадні зарэгістраваны кандыдатамі для ўдзелу ў парляманцкіх выбарах: намесьнік кіраўніка АГП Яраслаў Раманчук, старшыня гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, кіраўнік арганізацыі Незалежнага прафсаюзу “Азота” Сяргей Антусевіч (таксама сябра партыі БНФ), Віктар Падчыненкаў (АГП), былы палітвязень Аляксандар Васільеў і незалежны кандыдат Сяргей Кузьмянок.
У вобласьці кандыдатамі сталі: у Дзятлаве Яніна Гузоўская (ПКБ) і два прадстаўнікі партыі БНФ — Іван Шэга ў Слоніме і Станіслаў Суднік у Лідзе.
У шасьці акругах вобласьці прадстаўнікоў АДС ня будзе.