Сёньня ў Менску на Ўсходніх могілках пахавалі вядомага навукоўца, прафэсара-фізыка, дырэктара інстытуту радыяцыйнай бясьпекі “Белрад” Васіля Несьцярэнку. Ён памёр на 74-м годзе жыцьця пасьля апэрацыі.
Ён быў адным зь першых, хто на сабе зазнаў наступствы Чарнобылю — пасьля некалькіх гадзін палёту на гелікоптэры над палаючымрэактарам у яго сеў голас, здароўе здало... Навуковец патрабаваў тэрмінова выселіць усіх дзяцей з забруджаных раёнаў, усіх людзей нават не з 30-кілямэтровай зоны, а са 100-кілямэтровай. Прафэсар Іван Нікітчанка пазнаёміўся з Васілём Несьцярэнкам у 1986 годзе:
“За гэтыя гады я ня ведаю, каб ён хоць на крок адступіў ад той ісьціны, якой валодаў як навуковец. Такіх людзей называюць “зь вялікай літары”: сумленны, прыстойны, добры, прынцыповы, непадкупны. Вельмі сьмелы яшчэ — ён не пабаяўся ў савецкі час, калі вялікай тайнай была чарнобыльская катастрофа, выступіў і сказаў праўду. За што і пазбавіўся пасады дырэктара інстытуту ў Соснах. Але ён ня здаўся. Ён стварыў прыборы радыяцыйнага кантролю, якіх не было ў нас, арганізаваў іх выпуск. Ён стварыў недзяржаўны інстытут “Белрад”. Для мяне гэта страта яшчэ і калегі-аднадумца. Так мы ўдваіх зь ім змагаліся, а цяпер застаўся я адзін...”
За праўду і сьмеласьць прафэсар Несьцярэнка пазбавіўся пасады кіраўніка Інстытуту ядзернай энэргетыкі. У 1990-м пры падтрымцы Андрэя Сахарава, Алеся Адамовіча, Анатоля Карпава спадар Несьцярэнка заснаваў незалежны інстытут радыяцыйнай бясьпекі “Белрад”. Ён наладзіў выпуск прыбораў кантролю радыяцыі, разгарнуў па ўсёй Беларусі сотні пунктаў праверкі прадуктаў. Прафэсар Несьцярэнка дамагаўся прыёму ў чыноўнікаў высокага рангу. Узгадвае былы прэм’ер-міністар краіны Вячаслаў Кебіч:
“Калі адбылася чарнобыльская катастрофа, а гэта была не аварыя, а менавіта катастрофа, ён быў першым чалавекам, які зразумеў і разабраўся, што адбылося. Гэта першы чалавек, які партыйных работнікаў (а я працаваў тады другім сакратаром Менскага гаркаму партыі)... ён нас усіх навучыў, што такое Чарнобыль, як зь ім змагацца і як ад яго абараняцца. Ён паказаў нам, як працаваць з прыборамі, як абараняцца. Гэты чалавек зрабіў для Беларусі ў першыя гады чарнобыльскай бяды вельмі і вельмі шмат. Сьветлая яму памяць”.
Васіль Барысавіч Несьцярэнка сябраваў з творчай інтэлігенцыяй. Узгадвае паэт Сяргей Законьнікаў:
“Васіль Барысавіч быў чалавекам вельмі энэргічным, ініцыятыўным. Расейскія, украінскія вучоныя захапляліся ягонай працаздольнасьцю, энэргетыкай. Я захапляўся ягонымі чалавечымі якасьцямі, душэўнасьцю — і гэта не банальныя словы. Яго душэўнасьць была сапраўды ўнікальнай. Першае, што ён рабіў, калі ў яго інстытут “Белрад” траплялі дарослыя альбо дзеці, ён садзіў чалавека ў крэсла і вывучаў яго. Вось гэты знакаміты “СІЧ”, па-беларуску “спэктральнае вывучэньне чалавека” — яно вельмі шмат давала і многім людзям дапамагло. Ён так гаварыў: мая арыфмэтыка простая: калі я змагу выратаваць хоць пяць жыцьцяў нашых беларускіх дзетак, я буду лічыць, што недарма пражыў жыцьцё. Ён выратаваў ня пяць дзетак — ён выратаваў сотні, а можа, і тысячы нашых дзяцей. Ён дапамог многім-многім людзям. Нізкі яму паклон. Я схіляю галаву перад яго памяцьцю. Буду помніць гэтага чалавека заўсёды”.
Апошнія гады жыцьця Васіль Несьцярэнка быў адкрытым праціўнікам пабудовы ў Беларусі АЭС. У яго засталіся жонка і сын, які працягвае справу бацькі.
Васіль Несьцярэнка нарадзіўся 2 сьнежня 1934 году ва Ўкраіне. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана. Працаваў у Акадэміі навук СССР. Ад 1963 году ў Беларусі. Калі адбылася чарнобыльская катастрофа, займаў пасаду дырэктара Інстытуту ядзернай энэргетыкі Акадэміі навук Беларусі.
Ён не пабаяўся ў савецкі час, выступіў і сказаў праўду. За што і пазбавіўся пасады дырэктара інстытуту ў Соснах.
За праўду і сьмеласьць прафэсар Несьцярэнка пазбавіўся пасады кіраўніка Інстытуту ядзернай энэргетыкі. У 1990-м пры падтрымцы Андрэя Сахарава, Алеся Адамовіча, Анатоля Карпава спадар Несьцярэнка заснаваў незалежны інстытут радыяцыйнай бясьпекі “Белрад”. Ён наладзіў выпуск прыбораў кантролю радыяцыі, разгарнуў па ўсёй Беларусі сотні пунктаў праверкі прадуктаў. Прафэсар Несьцярэнка дамагаўся прыёму ў чыноўнікаў высокага рангу. Узгадвае былы прэм’ер-міністар краіны Вячаслаў Кебіч:
Гэты чалавек зрабіў для Беларусі ў першыя гады чарнобыльскай бяды вельмі і вельмі шмат
Васіль Барысавіч Несьцярэнка сябраваў з творчай інтэлігенцыяй. Узгадвае паэт Сяргей Законьнікаў:
Ён выратаваў ня пяць дзетак — ён выратаваў сотні, а можа, і тысячы нашых дзяцей