“Мы, шчыра кажучы, на гэта разьлічваем, як на самага блізкага партнэра”, - заявіў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў.
"Гэта суверэннае права Беларусі — прызнаваць або не прызнаваць незалежнасць, але мы ў гэтым разлічваем на Беларусь, як на аднаго з самых блізкіх саюзнікаў", — падкрэсліў дыплямат.
Як паведамляе БелаПАН, А.Сурыкаў таксама ня выключыў, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя могуць увайсьці ў склад гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і ў СНД.
"Але для ўваходжаньня ў Саюзную дзяржаву трэба як мінімум прызнаньне Беларусьсю іх незалежнасьці, для ўваходжаньня ў СНД — прызнаньне ўсімі краінамі — удзельніцамі Садружнасьці, — зазначыў А.Сурыкаў. — Мы не выключаем магчымага разьвіцьця па такім кірунку".
Пры гэтым пасол падкрэсьліў, што ў адпаведнасьці з дагаворам аб будаўніцтве Саюзнай дзяржавы Расея і Беларусь у пытаньні прызнаньня незалежнасьці той або іншай краіны "маюць права рабіць па-свойму".