Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы спэцпрадстаўнік МЗС на перамовах з эўрапейскімі структурамі Сяргей Гайдукевіч вітаў гатоўнасьць Эўразьвязу перагледзець санкцыі супроць беларускага рэжыму.
“Вельмі задаволены. Раней я казаў пра пэрспэктывы пакрокавай стратэгіі ў паляпшэньні дачыненьняў з Эўропай і рады, што гэтую стратэгію пачалі рэалізоўваць. Ня буду казаць за эўрапейскіх калег адносна таго, чаго чакаць ад іх далей. Адзначаць тое, што зрабіў беларускі бок, я б пачаў з таго, што ў Менску, хоць і са спазьненьнем, але была адкрыта місія Эўразьвязу. І далей па гэтым шляху будзе рух, і, мяркую, нядрэнны”.