Сёньня ў выбарчай кампаніі пачынаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў на дэпутаты, за якім будуць пільна сачыць і назіральнікі. Як ён пройдзе і якія цяжкасьці могуць зьявіцца з назіраньнем?
Леанід Судаленка, які спрабуе стаць дэпутатам ў Гомелі, сёньня а 11-ай гадзіне пойдзе на паседжаньне акруговай камісіі, на якой будзе вырашацца ягоны лёс і лёс іншых актывістаў. Леанід мяркуе, што шанцы атрымаць рэгістрацыю немалыя.
“Лічу, што ўсіх кандыдатамі зарэгіструюць, але потым вынік будзе такі, што кандыдат ад ўлады набярэ 70%, а апазыцыйным кандыдатам, у тым ліку і мне, ўлада дасьць 10%.”
Паводле спадара Судаленкі, такая беспраблемная рэгістрацыя патрэбная, каб стварыць бачнасьць дэмакратычных выбараў. У Гомелі ўжо стала назіраюць за выбарчай кампаніяй прадстаўнікі АБСЭ. Яны з большага задаволеныя, указваюць на тое, што прадстаўнікоў апазыцыі дапусьцілі да сяброўства ў акруговых камісіях, кажа Леанід Судаленка. Але сам актывіст ня лічыць гэта прыкметай дэмакратызацыі:
“Галоўнае, што не ўключылі нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, дзе і адбываюцца асноўныя фальсыфікацыі. Гэта жахліва і паказвае, што ўлады не мяняюць сваёй тактыкі”.
Спадар Судаленка не выключае, што ў нядзелю прадстаўнікам аб’яднаных дэмакратычных сіл прыйдзецца сумесна вырашаць – ці не здымацца з выбараў.
Кандыдат ад апазыцыі Юрась Губарэвіч, які спрабуе стаць дэпутатам ў Бярозаўскім раёне, таксама прадказвае беспраблемную рэгістрацыю. Спадар Губарэвіч мяркуе, што ўлады на гэтым этапе ня будуць перашкаджаць і назіральнікам, але толькі таму, што асноўныя рашэньні адносна рэгістрацыі ўжо прынятыя наверсе:
“Такія самыя сытуацыі мы назіралі ў выканкамах падчас прыняцьця рашэньня аб фармаваньні камісій. Калі працэдура праверкі подпісаў і дакумэнтаў адбываецца за зачыненымі дзьвярмі, а рашэньне абвяшчаецца публічна”.
Юрыст Гары Паганяйла, які каардынуе дзейнасьць назіральнікаў ад Беларускага Хэльсынскага камітэту, ўсё ж ня зводзіць да нулю ўплыў назіраньня на тыя рашэньні, якія прымуць на камісіях адносна рэгістрацыі. Паводле яго, прысутнасьць назіральнікаў – станоўчы стымул. “Самі назіральнікі нават ня маюць права задаваць сябрам камісіі пытаньні, але іх прысутнасьць актывізуе кандыдатаў”, – зазначае са свайго досьведу Гары Паганяйла.
Каля 90 акруговых камісій са 110 за гэтыя дні наведаюць назіральнікі БХК, падкрэсьлівае спадар Паганяйла. Ён мяркуе, што праблем з прысутнасьцю на камісіях не ўзьнікне. Што ж да вынікаў рэгістрацыі, Гары Паганяйла не падзяляе вялікага аптымізму некаторых актывістаў:
“Немагчыма цяпер сказаць – колькі, але мяркую, значную колькасьць не зарэгіструюць. Нагадаю, гэтыя людзі маюць права падаваць скаргі ў цэнтральную камісію, а потым ў суд, і мы зробім ўсё, каб нашыя назіральнікі прысутнічалі пра разглядзе гэтых скаргаў”.