Па якіх праграмах школьныя настаўнікі будуць вучыць дзяцей? Па якіх падручніках будуць выкладаць? Ці хопіць падручнікаў на ўсіх школьнікаў?
Дэкрэт прэзыдэнта аб пераходзе на 11-гадовае навучаньне зьявіўся ў сярэдзіне ліпеня, і новыя падручнікі за такі кароткі тэрмін да пачатку новага навучальнага году падрыхтаваць немагчыма. Таму ўсім настаўнікам рэкамэндавана карыстацца інтэрнэтам.
Дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі Міністэрства адукацыі Генадзь Пальчык паведаміў:
“Мы спрабуем вырашыць усе пытаньні. Да прыкладу, каляндарна-тэматычнае плянаваньне, якое мы разьмясьцілі на сайце інстытуту, дазваляе скаардынаваць усе падручнікі, якія будуць выкарыстоўвацца ў новым навучальным годзе. Кожны дзень каля 5 тысяч чалавек наведвае наш сайт, і мы бачым, што яны сьцягваюць інфармацыю пра каляндарна-тэматычнае плянаваньне”.
Так, па шмат якіх прадметах каляндарна-тэматычныя пляны на сайце ёсьць, але замежнай мовы, да прыкладу, няма. А сёлета істотна мяняюцца праграмы па замежных мовах, скарачаецца колькасьць гадзінаў. Ужо відавочна, што будуць складанасьці з так званымі “штрыхаванымі” клясамі: дзявятымі і адзінаццатымі, бо ў наступным годзе чакаюцца два выпускі базавай школы і два выпускі сярэдняй школы. Генадзь Пальчык тлумачыць, што на сайце асобна пазначаныя праграмы гэтых клясаў:
“Гэта падручнікі той жа дванаццацігадовай школы, але ў першым паўгодзьдзі давядзецца выкарыстоўваць адзін падручнік, а ў другім паўгодзьдзі — другі. Такім чынам, давядзецца абменьвацца паміж клясамі, Гэта, безумоўна, цяжкая сытуацыя — пераходныя пляны для гэтых навучэнцаў”.
Карэспандэнтка: “Але ці можна сказаць, што ўсе дзеці атрымаюць падручнікі, ці хопіць іх?”
“Тое, што хопіць, я магу казаць гарантавана, але можа ўзьнікнуць блытаніна. Магчыма, трэба будзе разьмяркоўваць падручнікі паміж суседнімі школамі”.
Настаўнікі прытрымліваюцца іншай думкі: самая вялікая праблема будзе з падручнікамі. Тлумачыць дырэктарка школы:
“Таму што цяперашняя дзявятая кляса (якая вучылася раней па 12-годцы) ідзе па праграме дзясятай клясы, ім трэба раздаваць падручнікі за дзясятую клясу. Клясе, якая ідзе па 11-гадовай праграме, таксама патрэбныя гэтыя ж падручнікі. І дзявятай-штрых, якая павінна год за два базавай школы прайсьці, таксама патрэбны падручнікі 10-й клясы. То бок падручнікаў адзін камплект, а дзьве ці тры паралелі павінны вучыцца па гэтых жа падручніках. І іх проста ня хопіць”.
Могуць быць затрымкі ў верасьні з падручнікамі па чарчэньні, хіміі, беларускай літаратуры, якія яшчэ друкуюцца, — паведаміў Сяргей Пальчык. Але да канца верасьня пытаньне з забесьпячэньнем усіх школьнікаў падручнікамі павінна быць вырашана:
“Я разьлічваю на гэта. Тут вельмі важна, каб не было блытаніны ўнутры школы, каб настаўнікі, мэтадысты самі разабраліся. І мы робім усё магчымае, каб яе не было. Мы правялі ў Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі сэмінары для некалькіх соцень мэтадыстаў на ўзроўні абласных упраўленьняў адукацыі. Мы спадзяемся, што яны правільна, так бы мовіць, трансьлююць інфармацыю для іншых мэтадыстаў, бібліятэкараў. Так што разьлічваем, што ніякіх зрываў ня будзе. Але ўсё ж можа быць...”
Зь Міністэрства адукацыі кожны дзень у школы прыходзяць рэкамэндацыі: рэкамэндавана, да прыкладу, адшукаць вельмі старыя падручнікі 1998 году (даўно ўжо сьпісаныя) і карыстацца імі. Дырэктарка школы распавядае пра іншыя рэкамэндацыі:
“Рэкамэндавана наагул даваць пад канспэкт тэмы. Ну няхай яшчэ па матэматыцы можна даць узор задачы. А як можна пад канспэкт дзецям даваць хімію, біялёгію, фізыку? Рэкамэндавана таксама падручнікі на клясу раздаваць і пакідаць у школе — а што дзеці будуць дома рабіць, хатнія заданьні выконваць па чым?”
Звычайна на пачатку верасьня бацькі аплачваюць праз банк кошт падручнікаў, а школы абавязаныя забясьпечыць падручнікамі ўсіх вучняў. Магчыма, дзецям і іх бацькам сёлета давядзецца сьцягваць вучэбныя праграмы і заданьні з сайту Нацыянальнага інстытуту адукацыі.