Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указы аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў:
“Беларусі трэба ўстрымацца ад падобных крокаў — гэта маё перакананьне. Бо калі пачынаць перадзялёж сьвету, адна ўжо памылка зроблена — гэта Косава. Але там меншая памылка. Цяпер ісьці гэтым шляхам — гэта азначае раскручваць халодную вайну і падкладаць бомбы пад такія месцы, дзе гэта вельмі небясьпечна. Бо перадзялёж на Балканах і Каўказе прывядзе да вельмі дрэнных вынікаў.
Я лічу, што Мядзьведзеў паступіў неабдумана. Можна было паступіць іначай. А лепш за ўсё пачакаць — як гэта робяць разумныя людзі”.