Актывіст БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч быў выкліканы ў міліцыю Заводзкага раёну Менску па справе аб выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці.
Ігару Рынкевічу патлумачылі, што “ёсьць асобнае даручэньне начальніка крымінальнай міліцыі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Генадзя Захарава правесьці праверку”.
У Ігара Рынкевіча міліцыянты ўзялі ўстановачныя дадзеныя, спыталі, дзе ён знаходзіўся ў ноч выбуху:
“Я патлумачыў, што быў дома. Тады яны сказалі, што пакуль у добраахвотным парадку прапануюць мне здаць узоры сьліны і зрабіць адбіткі пальцаў. Я адмовіўся. Пасьля гэтага яны сказалі, што ня могуць мяне затрымліваць. Пакуль што”.
Паводле спадара Рынкевіча, міліцыя зьбірае дадзеныя аб прадстаўніках апазыцыі:
“Гэта азначае, што расьсьледаваньне зайшло ў тупік. І ёсьць толькі яго імітацыя. Татальны перасьлед дэмакратычных актывістаў, апытаньне вялікай колькасьці грамадзянаў стварыла атмасфэру страху. Усё больш нагнятаецца напружаньне і страх. Я лічу, што ўлады скарысталі інцыдэнт менавіта ў гэтых мэтах”.