Літва за памякчэньне ізаляцыі Беларусі

Кіраўнік МЗС Літвы Пятрас Вайцякунас

“Патрэбна крыку адпусьціць гайкі”, - заявіў старшыня Сойму Літвы Чэславас Юршэнас.

“Пазыцыя ЭЗ адносна Беларусі магла бы мяняцца, так як мы пабачылі новыя факты, прыкладам, вызваленьне палітычных вязьняў”, - заявіў кіраўнік МЗС Літвы Пятрас Вайцякунас.

“Літве ды іншым дзяржавам ЭЗ таксама прыйшоў час рэагаваць на гэтыя сыгналы зь Беларусі”, - адзначыў спадар Вайцякунас.

Старшыня Сойму Літвы Чэславас Юршэнас будзе прапаноўваць Эўрапейскаму Зьвязу зьмякчыць палітыку ізаляцыі Беларусі.

“На будучай сустрэчы кіраўнікоў парлямэнтаў васьмі краінаў Скандынавіі і Балтыі ў Юрмале (Латвія) я прапаную падумаць, ці патрэбна і надалей працягваць палітыку жорсткай ізаляцыі Беларусі”, - заявіў спадар Юршэнас.

“Магчыма патрэбна крыху адпусьціць гайкі”, - цытую Інтэрфакс выказваньні палітыка.