Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня заяўляе, што валавы збор ураджаю набліжаецца да 8 мільёнаў 800 тысяч тон.
А ў паведамленьнях зь месцаў гучаць скаргі на гібель мэханізатараў, на праблемы пры ўборцы прысядзібных участкаў. Людзі задаюць пытаньне: ці ўтрымаюцца кошты на хлеб?
Пачнем са скаргаў, якія “Свабода” атрымлівае гэтымі днямі ад вяскоўцаў. Прычына незадаволенасьці — нязжатыя палоскі збажыны. Да прыкладу, у сельгаскаапэратыве “Іскра спадзяваньняў” Пухавіцкага раёну толькі ўчора прызначылі камбайн для малацьбы на сотках. Тэлефануе Надзея Гуляка:
“Калгасны камбайн вось учора малаціў — чатыры тысячы рублёў за адну сотку. За 10 сотак — 40 тысяч. Суседка Ларка ўчора бегае, плача: “У мяне грошай няма. Дайце хто грошай!” Ну, маці пазычыла, Надзя Піліпава. Яна зжала”.
Карэспандэнт: “Дзяржаўная прапаганда ўзахлёб цяпер гаворыць, што атрыманы нязвыкла вялікі ўраджай збожжа ў Беларусі. А што вы заўважаеце на месцы?”
“Я думаю, што перабольшваецца. Але як дарога ўся ўсеяная... Вунь уся дарога ў варонах. Кормяць варон! А які сапраўдны ўраджай, ня ведаю. Але мне падаецца, што гэта ўсё ж балбатня трохі. Ня думаю, што столькі намалацілі”.
Пра скаргу Надзеі Гулякі ды іншых паведамляю начальніку ўпраўленьня Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ўладзімеру Куратніку. Ён пацьвярджае адставаньне ў жніве на сотках. Тлумачыць гэта:
“Усё ж прысядзібныя ўчасткі — гэта агародныя землі. Вядома, высокапрадукцыйных камбайнаў мы туды не заганяем. Малоцяць іншыя. Блізу 35 працэнтаў ужо сабралі”.
У гутарцы чыноўнік пераконвае, што сельскія гаспадаркі і прысядзібныя ўчасткі разам атрымаюць блізу дзевяці мільёнаў тон збожжа.
На жаль, гэты хлеб здабыты не без людзкой крыві. Толькі ў Віцебскай вобласьці ў апошні тыдзень на жніве загінулі тры чалавекі. Прычыны называе намесьнік начальніка дэпартамэнту інспэкцыі працы Сяргей Ануфрыеў:
“Адзінае, што я магу сказаць: чалавек мусіць быць навучаны і мець адпаведную кваліфікацыю для працы на дадзенай машыне. Вось гэта — першапачатковае патрабаваньне. Калі б чалавек добра ведаў, як кіраваць камбайнам, быў знаёмы з астатнімі нюансамі, то такога б ня здарылася”.
Адно з пытаньняў, якое таксама выклікаюць у насельніцтва вынікі жніва — ці гарантуе цяперашні ўраджай стабільнасьць цэнаў на хлеб ды іншыя прадукты? Аляксандар Ярашук, былы намесьнік старшыні Менаблвыканкаму, лічыць, што хлеб у Беларусі не патаньнее, нават калі б ураджай у Беларусі быў большы:
“Гэта якраз тая сытуацыя, калі колькасьць збожжа не ўплывае на кошты сельскагаспадарчай прадукцыі. Ня думаю, што трэба чакаць нейкай лепшай долі для тых, хто марыць пра больш нізкія кошты. Наўрад ці яны будуць больш нізкія яшчэ й таму, што дрэнныя справы адбываюцца ў эканоміцы. Гутарку трэба весьці, што будуць падвышацца кошты на прадукты харчаваньня, у тым ліку і на хлеб”.