Ці палепшацца адносіны з ЗША пасьля вызваленьня палітвязьняў? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Спадар: “Я думаю, не. Трэба рухацца ў бок дэмакратыі”.
Спадар: “Адносіны, я думаю, не палепшацца. Беларусь накіравала свае намаганьні ў бок Кітаю, а з Амэрыкай яна асабліва ня будзе імкнуцца зблізіцца”.
Спадарыня: “Я над гэтым не задумвалася, я — далёкая ад палітыкі”.
Спадар: “Захад выставіў нам прэтэнзіі з дванаццаці пунктаў. Я ня ведаю, колькі зь іх выканана. Калі выканана адзінаццаць, а вызваленьне Казуліна — дванаццаты пункт, значыць, усё будзе вельмі добра. Калі ня выканалі, усё застанецца па-старому.
Па ідэі, калі мы ўжо выконваем, адносіны павінны палепшыцца. Амэрыканскі памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША прыехаў, значыць, ідзе нейкі дыялёг. Зразумелі, што цяперашнія дачыненьні нікому ня выгадныя. Засталося тры амэрыканцы ў амбасадзе ў Менску, і нашых у іх столькі ж. Ім, можа, гэта й ня шкодзіць. А хто за нас у Амэрыцы будзе слова замаўляць? Гэта ж кепска для Беларусі: мы ж гандлем займаемся!”
Спадар: “А вы думаеце, я ведаю, каго выпусьцілі? Я — дачны чалавек, жыву ў лесе й ня ведаю, хто каго зьеў ці зьбіраецца зьесьці”.
Спадарыня: “Цяжка сказаць. Усё — хісткае. Палітыка цяпер складаная”.
Спадар: “Ня бачу сувязі”.
Спадар: “Проста сумняваюся. Усё ў нас трэба рабіць па-іншаму”.
Спадарыня: “Я не займаюся палітыкай — ня слухаю, не гляджу, не цікаўлюся. Я ня ведаю ніякіх навінаў. Дзякуй Богу, у мяне ўсё добра”.
Спадар: “Першая ўмова выканана. Але я ня думаю, што гэта нешта глябальна зьменіць у адносінах”.
Спадар: “Няма чаго тут думаць. Калі, груба кажучы, ЗША захочуць да чагосьці дакалупацца, то выпусьцяць ці ня выпусьцяць палітзьняволеных, усё адно прычына знойдзецца”.
Спадар: “Калі выпусьцілі палітычных і будзе ў народа свабода слова, то павінны адносіны палепшыцца”.
Спадар: “Гэта ўсё роўна залежыць ад прэзыдэнта, ад нашых палітыкаў — як яны сябе павядуць. Але, думаю, яны павінны з Захадам і Амэрыкай наладжваць свае адносіны. Гэта трэба рабіць для Беларусі!”