Цягам дзьвюх гадзін каля кінатэатру “Радзіма” праходзіла акцыя супраць будаўніцтва ў найстарэйшым беларускім горадзе помніку ў гонар расейскіх жаўнераў 1812 году.
Паводле арганізатара, маладафронтаўца Алеся Круткіна, пікет ладзілі каля 15-ці чалавек – сябраў “Маладога фронту” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Пікетоўцы трымалі плякаты “Полацак – калыска Беларусі, а не імпэрскі расейскі горад”, “Трэба ставіць помнікі не вайне, а загінулым”, “Старажытнаму Полацку – гістарычныя назвы вуліц” і “Імпэрскаму расейскаму помніку –не”.
Як распавёў Алесь Круткін, узьвядзеньне помніка, супраць якога пратэстуюць мясцовыя дэмакратычныя актывісты, заплянаванае на 2009 год. Фінансаваць яго мае Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі. Мясцовыя ўлады ўжо вызначылі месца для помніка – на плошчы Свабоды, і на гэтым месцы ўжо складзены камень з надпісам пра тое, што неўзабаве тут будзе ўзьведзены яшчэ адзін культурніцкі аб’ект.
Паводле Алеся Круткіна і ягоных аднадумцаў, увасабленьня ў жыцьцё гэтага праекту дапусціць нельга, бо ён накіраваны на скажэньне сапраўднай гісторыі Беларусі і выяўленьне расейскіх акупантаў як вызваліцеляў беларускай зямлі.
Сёньняшні пікет быў дазволены мясцовым гарвыканкамам, і прэтэнзій да ўдзельнікаў праваахоўныя ворганы ня мелі. Як кажуць арганізатары, пакуль што яны праводзілі акцыю выключна з азнаямляльнымі мэтамі – каб гараджане ведалі пра перспектыўнае ўзьвядзеньне помніка і пра тое, што ў горадзе ёсьць група людзей, нязгодных з гэтымі плянамі.
Крыху пазьней “маладафронтаўцы” мяркуюць распачаць збор подпісаў супраць зьяўленьня гэткага помніка ў Полацку. Калі гэта не паўплывае на ўжо прынятае ўладамі рашэньне, яны гатовыя пікетаваць плошчу Свабоды, каб не дапусьціць узьвядзеньня помніка.